- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. 14 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю: раніцай сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны". Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 13 ліпеня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
13 ліпеня на 47 сесіі Савета па правах чалавека адбыўся разляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Ягору Дудунікаву працягнулі знаходжанне пад вартай да 6 жніўня. Паводле маці Ягора Юліі, следчы адмовіў у пераводзе яе сына пад хатні арышт. Спаткацца з сынам маці таксама не дазволілі, піша "Радыё Свабода". Затрыманы ў Мінску 20-гадовы грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў, які цяпер утрымліваецца ў мінскім СІЗА № 1 на Валадарскага, напісаў маці ліст. У ім Ягор піша, што цяпер у камэры знаходзіцца 13 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пасля шырокамасштабнай атакі на прадстаўнікоў незалежных СМІ, ператрусаў, допытаў і затрыманняў, якая доўжылася два дні 8 і 9 ліпеня, у аўторак, 13 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, высвятляюцца падрабязнасці крымінальных справаў супраць раней затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска прайшлі спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў", пасля чаго палітвязні выступілі з апошнім словам.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральны суд Мінска 12 ліпеня разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Вішчэні і Анастасіі Рудаковай. Іх абвінавачваюць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
12 ліпеня 2021 года Раніцай 8 ліпеня 2021 супраціоўнікі сілавых структур прыйшлі з ператрусамі ў рэдакцыю, да журналістаў і рэдактараў выдання “Наша Ніва”. Амаль адначасова Міністэрства інфармацыі на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры “ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, абмяжавала доступ да сайта рэдакцыі “Наша Ніва” nn.by. Прычым сайт не адчыніяеца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 12 ліпеня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) пачалі судзіць 33-гадовага прадпрымальніка Віктара Барушку, асуджанага ў студзені на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па п. 5 ч. 2 арт. 147 КК за напад на АМАПаўца на "Партызанскім Маршы". Мужчына сваёй віны не прызнаў. Віктара адправілі адбываць пакаранне ў калонію №15 у аграгарадку Вейна пад Магілёвам. Там супраць яго распачалі крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы паводле часткі 2 артыкула 411 КК. Па гэтым артыкуле Віктару могуць дадаць два гады пазбаўлення волі да раней прызначаных пяці гадоў. Справу палітвязня разглядае суддзя Вольга Краўчанка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 ліпеня быў вынесены прысуд па крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць 12 чалавек. Гэта жо чацвёртая партыя берасцейцаў, якіх судзяць па справе аб масавых беспарадках, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года. Суддзя Дзмітрый Шурын вынес прысуды васьмі фігурантам справы. Справа Антонава Марка, Пекача Яўгена і Аляксандра Цімафеева вынесена ў асобную вытворчасць па прычыне іх хваробы. Яшчэ адзін фігурант справы - Алег Юраў, які не быў заключаны пад варту, абвешчаны ў вышук.