- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Радыё Свабода", драгічынскі журналіст інтэрнэт-выданьня "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч на 23 ліпеня чакаў вынясення прысуду, але 22 ліпеня ён страціў прытомнасць. Яго паклалі ў шпіталь. Журналіста абвіначваюць у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух мясцовых міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин».
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральны суд горада Мінска прызнаў 32-гадовага Артура Суворава вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову – “хатняй хіміі”. Справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Арцём Цвяткоў. Пацярпелай выступіла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітвязням праваабаронцам "Вясны". Міжнародныя праваабаронцы просяць дапамагчы вызваліць вясноўцаў і звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў справаздачу па выніках маніторынга парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за студзень-чэрвень 2021. "Вясна" прыводзіць вытрымкі з яе.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 21 і 22 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Да кампаніі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco - Партнёрства за правы чалавека, далучыліся Брэндан Хаўлін (Ірландыя), Габрыэла Мараўска-Станэцка (Польшча), Моніка Грутэрс (Германія), Ізабель Сантуш (Партугалія), Фрэнсіс Фіцджэралд (Ірландыя), баранэса Масэй Дарвэн (Вялікабрытанія), Андэрс Эстэрберг (Швецыя), Тэры Райнтке (Германія) і Катал Кроў (Ірландыя).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў СІЗА-1 на палітвязня Арцёма Баярскага аказваецца моцны псіхалагічны ціск з боку сукамернікаў.
- Катэгорыя: Вясна
21 ліпеня суд Маскоўскага раёну вынес прысуд 31-гадоваму Сяргею Пацукевічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт.293 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу вяла суддзя Вольга Малашанка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна 19-20 ліпеня разглядзелі справу 21-гадовага Мікіты Кругліка. Хлопца вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Былы зняволены Максім, які адбываў пакаранне за махлярства ў папраўчай калоніі №3 «Віцьбе» і вызваліўся ў ліпені, распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра іх побыт і працу, а таксама стаўленне да іх з боку іншых зняволеных і адміністрацыі. Таксама папраўчую калонію №3 ці "Віцьбу" называюць яшчэ "Тройкай". Максім распавёў, што «"Тройка" — гэта спецыфічная зона, і ў ёй адбывае пакаранне "спецкантынгент": былыя супрацоўнікі міліцыі, суддзі, чыноўнікі і карупцыянеры ўсіх масцяў і, вядома, замежнікі (рускія, украінцы, туркі, казахі, малдаване, індусы, кітайцы і г.д.)». Але пасля жнівеньскіх падзей, калі па ўсёй Беларусі сілавікі разганялі са зброяй і сілай мірныя акцыі пратэту, у "тройцы" апунуліся і палітвязні. Як адзначыў Максім, першыя «палітычныя» там з’явіліся вясной. Ён распавёў, што змянілася ў ПК №3 пасля з’яўлення палітвязняў: