14 ліпеня 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі правялі масавыя рэйды па офісах праваабарончых і іншых няўрадавых арганізацый, а таксама па дамах праваабаронцаў і актывістаў. Па меншай меры восем сябраў "Вясны" застаюцца за кратамі да гэтага часу: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч і яго жонка Ніна, Андрэй Палуда, Алена Лапцёнак і Яўгенія Бабаева, а таксама затрыманы сёння Андрэй МядзведзеўМіжнародная супольнасць шырока адрэагавала на рэпрэсіі з боку ўладаў у дачыненні да праваабаронцаў. 

У "чорную сераду" 14 ліпеня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя адзінаццаць праваабаронцаў-вясноўцаў, а таксама два былых сябры «Вясны». Ператрусы адбыліся ў офісе «Вясны» на Мяржынскага ў Мінску, гарадзенскім офісе арганізацыі, асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». У межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) у іх правялі ператрусы і дапыталі. На дадзены момант у ІЧУ на Акрэсціна ў якасці падазраваных змясцілі шэсць праваабаронцаў: старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, намесніка старшыні «Вясны» Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзіміра Лабковіча, праваабаронцу Алену Лапцёнак, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэя Палуду, валанцёрку Яўгенію Бабаеву. Таксама на 72 гадзіны затрымалі жонку Уладзіміра Лабковіча Ніну. Усе ўжо прызнаныя палітзняволенымі, бо відавочна, што матывам іх пераследу ёсць праваабарончая і грамадская дзейнасць. Заўтра раніцай сканчваецца 72 гадзіны з моманту іх затрымання: праваабаронцаў павінны адпусціць ці цягам яшчэ сямі сутак выставіць абвінавачванні. Распавядаем пра справу «Вясны» і пра нашых затрыманых калегаў і каляжанак.  Наколькі вядома, ранішнія ператрусы 14 ліпеня ў вясноўцаў праходзілі ў межах крымінальнай справы №21128310008 па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). Сёння ў Следчым камітэце пракаментавалі крымінальныя справы супраць сябраў "Вясны", "якія ў той ці іншай ступені звязаныя з пратэстнай дзейнасцю":

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 16 ліпеня 2021 г.

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску 27 верасня. Фота Еўрарадыё У судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска 15 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязняМікалая Шэметава і Анастасіі Тарэлка (ранее - Мілюгінай), якіх вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.

Фігуранты "справы студэнтаў". Калаж mediazona.by У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня агучылі прысуд па “справе студэнтаў”.

З 8 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) супраць 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава. Яго абвінавачваюць у падпале танка Т-72 у вайсковым эшалоне на чыгуначнай станцыі "Азярышча" ў Сцяпянцы, кінуўшы ў яго «кактэйль Молатава» з надпісам «ОГСБ» уначы 31 студзеня. Паводле версіі абвінавачвання, Міхайлаў зрабіў гэта са "сваіх палітычных поглядаў", але сам абвінавачаны адмаўляе гэта на судзе. Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк. Патрулююць вайскоўцы ў ноч падпалу нават не заўважылі ўзгарання. Але цяпер Міхайлаву пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Бушава, дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 16 ліпеня. Трэці дзень запар адбываецца атака сілавікоў на праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Human Rights Watch 14 ліпеня 2021 г. па ўсёй Беларусі пракацілася хваля беспрэцэдэнтных па сваіх маштабах ператрусаў і затрыманняў, мішэнню якіх стала праваабарончая супольнасць, заявіла сёння арганізацыя Human Rights Watch.

У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 15 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Сакалоўскага, які, паводле абвінавачвання, "з помсты, меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам, пагражаў іх асабістай бяспецы". Усё — за падзеі 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у горадзе Гродна, калі праходзілі акцыі пратэсту. Сакалоўскага абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК РБ (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт. 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пацярпелыя амапаўцы былі дапытаныя судовых пасяджэннях 14 чэрвеня і 5 ліпеня. Яны супярэчылі сваім ранейшым паказанням, адмаўляліся ад сваіх ранейшых матэрыяльных патрабаванняў да абвінавачанага – больш падрабязна пра тое, як гэта было, чытайце тут: