Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя 19-20 ліпеня судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска пачалі судзіць 50-гадовага палітвязня Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай группы Святланы Ціханоўскай. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342 і арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Сняжана Кіндзеева. Бок дзяржабвінавачання падтрымлівае старшы пракурор Бяшковіч.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 20 ліпеня 2021 г.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 20 ліпеня да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі 19-гадовага мінчука Ігара Гантавога. За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 9-11 жніўня ў Мінску яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). "Мінсктранс" налічыў у агульнай суме амаль 28 тысяч рублёў шкоды з-за прастою транспарту ў тыя дні. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская, дзяржабвінавачанне падтрымлівала Ульяна Рудніцкая. Ігар да суда быў на волі пад паручальніцтвам сваякоў, але 20 ліпеня яго ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду. Па версіі абвінавачвання, Гантавы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску 9-11 жніўня. "Мінсктранс" налічыў суму шкоды з-за прастою грамадскага транспарту ў гэтыя дні ў памеры 27 тысяч 958 рублёў 50 капеек. 

З 15 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца крымінальная справа супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіслава Марціновіча. Яго абвінавачваюць у адміністраванні telegram-канала "Белыя халаты", з дапамогай якога, на думку следства, ён заклікаў да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Па гэтым артыкуле студэнту пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў. Уладзіслаў на судзе віну не прызнаў. 20 ліпеня па справе прызначылі псіхолага-лінгвістычную экспертызу каля 20 публікацый телеграм-канала "Белыя халаты". Сярод пытанняў, якія паставілі на вырашэнне экспертаў, датычацца распальвання варожасці да групы асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці (гослужачыя, супрацоўнікі АУС). Артыкул 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці) Уладзіславу Марціновічу ў віну не ставіцца. Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Аляксандр Рамановіч. З 15 ліпеня па справе прайшло чатыры паседжанні. Ужо дапыталі самога палітвязня Уладзіслава Марціновіча, сведак па справе, даследавалі пісьмовыя матэрыялы справы і рэчавыя доказы. На фінальнай стадыі працэсу 20 ліпеня суд па хадайніцтве адваката Уладзіслава прызначыў паўторную комплексную псіхолага-лінгвістычную экспертызу публікацый тг-канала "Белыя халаты". 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 20 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Слоніме 19 ліпеня абвешчаны чарговы прысуд па крымінальнай справе палітычнага характару, піша "Гарадзенкая Вясна".  На гэты раз у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Маркевіча.

Мінскую валанцёрку Яўгенію Бабаеву затрымалі 14 ліпеня – у той дзень прыйшлі і да іншых праваабаронцаў  “Вясны”. Пасля трох сутак яе нечакана выпусцілі з прапановай супрацоўніцтва з сілавікамі. Пра гэта, а таксама пра вобшук, допыты, умовы утрымання на Акрэсціна – чытайце ў гісторыі Яўгеніі: Раніцай 14 ліпеня Яўгена вярталася дадому з заняткаў па ёзе. Яе пад'езд знаходзіцца на вуглу шматкватэрнага дома — раптам з усіх бакоў яе заціснулі чатыры чалавекі:

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 19 ліпеня 2021 г.

Ягор Міхайлаў. Фота з сямейнага архіва З 8 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) супраць 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава. Яго абвінавачваюць у падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы шляхам кідка ў яго «кактэйль Молатава» з надпісам «ОГСБ» уначы 31 студзеня. Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк. Па версіі абвінавачвання, у выніку дзеянняў Міхайлава ўзнікла "аб'ектыўная небяспека гібелі людзей", хаця патрулюючыя вайскоўцы ў ноч падпалу нават не заўважылі ўзгарання. Некаторыя дазналіся пра інцындэнт з інтэрнэта. Ніякай шкоды танку прычынена не было, Мінабароны не заяўляла пазова аб кампенсацыі. 19 ліпеня ў суд да Міхайлава выклікалі хуткую праз дрэнны стан яго здароўя. Але пасля меддапамогі лекарамі абвіначанаму, суд працягнуўся. Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі па справе, памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка запрасіў для Ягора Міхайлава пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзесяць гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу разглядае суддзя Алена Бушава.

Расейскія праваабаронцы выступілі з заявай у падтрымку затрыманых калег з Беларусі і з асуджэннем маштабных рэпрэсій, якія развярнуліся ў краіне. Заява апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтра "Мемарыял". У апошнія тыдні і дні палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, і без таго небывалыя па маштабе, перайшлі ў новую якасць. Ідзе беспрэцэдэнтны наступ на незалежныя СМІ (Белсат, «Радыё Свабода", "Наша Ніва", "Моцныя навіны " і інш.) і на структуры грамадзянскай супольнасці, у першую чаргу праваабарончыя ("Вясна", Human Constanta, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш.). 14-16 ліпеня прайшло больш за сотню ператрусаў у офісах арганізацый і лецішчах супрацоўнікаў і актывістаў, дзясяткі чалавек былі затрыманыя. Асноўны ўдар прыйшоўся на "Вясну": у следчы ізалятар змешчаны праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір і Ніна Лабковіч.