19 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуд дзесяці палітвязняў, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 293, 218, 295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:

(паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса)

Восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:

(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць ім пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў)

Дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:

(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць яму пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў, паводле ч.2 арт. 295 — пяць гадоў без штрафа):

Менавіта такія пакаранні запрошваў старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Рамановіч. Падчас абвяшчэння прысудаў з вязняў не знялі кайданкі. Некалькі з іх, а таксама некаторыя слухачы ў залі выкрыкнулі "Жыве Беларусь!"

Як разглядалі справу?

Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».

Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

telegram_9034.jpeg

Фігурант "справы 11-ці ўдзельнікаў чата": Карпянкоў асабіста здымаў "пакаяльнае відэа" на камеру

Давід распавёў "Вясне" аб гэтай крымінальнай справе, аб збіцці і ціску, якому падвергнуліся яго фігуранты і пра тое, што асабіста яму давялося перажыць падчас следства.

Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні

«Вясна» распавядае, што вядома пра гэтую справу.

«У гэтай клетцы няма злачынцаў»

Што казалі ў спрэчках па справе аб удзельніках чата

sudovaja_grodno1.jpg

Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка.

Крыніца: Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата