За кратамі ў СІЗА-1 у межах крымінальнай справы застаюцца старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. Іх затрымалі 14 ліпеня з яшчэ васьмю праваабаронцамі ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). Пасля ператрусаў, допытаў і некалькіх сутак у ІЧУ на Акрэсціна, трох праваабаронцаў “Вясны” і затрыманую разам з мужам Ніну Лабковіч, дырэктарку аб'яднання інвестараў Angels Band, перавялі на “Валадарку”. У пятніцу, 23 ліпеня, на волю пад абязальніцтва аб яўцы адпусцілі Ніну. Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч не выйшлі на волю пасля дзесяці сутак пасля затрымання. Відавочна, што ім прад’явілі абвінавачванні. Адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні, таму яны не могуць распавесці абставіны справы. «Вясна» распавядае ўсё, што вядома па крымінальнай справе супраць нашых калегаў і нагадвае гісторыю пазбаўлення Праваабарончага цэнтру рэгістрацыі. Вядома, што пераслед вясноўцаў з 14 ліпеня праходзіць у межах крымінальнай справы №21128310008 па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). 14 ліпеня пасля затрыманняў праваабаронцаў у Следчым камітэце пракаментавалі крымінальныя справы супраць сябраў "Вясны", "якія ў той ці іншай ступені звязаныя з пратэстнай дзейнасцю":

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 26 ліпеня пачалі судзіць ужо сёмую групу па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсці на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Цяпер на лаве падсудных палітзняволены будаўнік і актывіст з Пружанаў Ігар Лаптановіч і ягоная жонка-бібліятэкарка Юлія, у іх сям'і трое дзяцей-школьнікаў. Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзіць 12 абвінавачаных, разглядае Вера Філонік. Гэта ўжо шостая суддзя з Брэста, якая ўдзельнічае ў судовым канвееры па самай масавай палітычнай справе ў Брэсце. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць Генадзь Бур і Вадзім Багатка. Па гэтай справе прысуды вынеслі ўжо 55 фігурантам "справы карагодаў".   23 ліпеня ў Брэсце мусіў распачацца суд над шостай групай абвінавачаных па справе карагодаў. Аднак працэс так і на пачаўся, бо ў адной з абвінавачаных выявіўся станоўчы тэст на каронавірус.

Журналіст і сябра ПЦ «Вясна» Андрэй Мядзведзеў. Фота: spring96.org Журналіст і рэдактар сайта «Палеская Вясна», сябра ГА «БАЖ» Андрэй Мядзведзеў вымушана пакінуў Беларусь пасля ператрусаў і затрымання супрацоўнікамі КДБ. Калі ён змог зайсці ў свой акаўнт у Facebook, то змясціў там грунтоўны допіс аб тым, што адбылося.

Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". У раённых судах Мінска ды іншых рэгіёнаў з 19 па 23 ліпеня адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання і пратэста, удзел у пратэстных тэлеграм-чатах. Людзей затрымлівалі дома, на працы і па дарозе, пасля чаго адвозілі на допыты, праводзілі ператрусы, прызначалі суткі і штрафы.

Сёння, 26 ліпеня, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) супраць 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава. Яго абвінавацілі ў падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы шляхам кідка ў яго «кактэйля Молатава» з надпісам «ОГСБ» уначы 31 студзеня. Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк. Па версіі абвінавачвання, у выніку дзеянняў Міхайлава ўзнікла "аб'ектыўная небяспека гібелі людзей", хаця патрулюючыя вайскоўцы ў ноч падпалу нават не заўважылі ўзгарання. Некаторыя дазналіся пра інцындэнт з інтэрнэту. У выніку, суддзя Алена Бушава прызначыла менавіта такое пакаранне, якое прасіў  памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка — дзесяць год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за спіной рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ крымінальная справа.  Нагадаем, Ягор Міхайлаў абвінавачваўся па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Паводле версіі абвінавачвання, Міхайлаў "наўмысна ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, перашкоджання палітычнай дзейнасці, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыя грамадскага парадку, у перыяд часу з 3 гадзін 30 хвілін па 3 гадзін 36 хвілін 31 студзеня здзейсніў акт тэрарызму агульнанебяспечным спосабам шляхам падпалу ваеннай тэхнікі, якая належыць 120-й дывізіі, размешчаны на шляхах у эшалоне ў Сцяпянцы ў выніку чаго ўзнікла аб'ектыўная небяспека гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў або наступлення іншых цяжкіх наступстваў".

У будынку гомельскага СІЗА ўжо месяц у закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Усе палітвязні былі затрыманыя яшчэ да выбараў. Інфармацыя пра тое, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме, з'явілася на сайце Вярхоўнага суда за тыдзень да пачатку разгляду крымінальнай справы. Акрамя гэтага, у электронным раскладзе было пазначана і прозвішча суддзі, які вынесе прысуд шасці палітвязням, – суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома з адкрытых крыніц, пра суддзю па "справе Ціханоўскага".  Рэзанансную крымінальную справу супраць палітзняволеных блогераў і палітыкаў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова разглядае суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Мікалаевіч Бакуноў. Ён уваходзіць у судовую калегію па крымінальных судах.

Алена Гнаўк. Фота: tut.by Супраць брэсцкай 64-гадавай актывісткі Алены Гнаўк, якую 2,5 месяцы таму асудзілі па "справе карагодаў", распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пра справы па дыфамацыйных артыкулах, разгледжаных на папярэднім тыдні, можна пачытаць па спасылцы.

Выказваем свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў Беларусі. З пачатку года ў Беларусі праведзеныя дзясяткі ператрусаў у офісах НКА і ў кватэрах актывістаў. У апошнія дні ўлады прынялі захады па ліквідацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, вядома, што ў працэсе ліквідацыі знаходзяцца найстарэйшыя беларускія арганізацыі – Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Да цяперашняга часу вядома аб ліквідацыі дзясяткаў некамерцыйных арганізацый. Пераважная большасць арганізацый ліквідуецца без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку кантралюючых органаў, без папярэдняга паведамлення і ў адсутнасць магчымасці аспрэчыць рашэнне аб ліквідацыі. Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы уразлівых груп і вырашаць іх.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 23 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.  Прэзентацыя збоніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ