- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па звароце адваката Алега Агеева, які быў пазбаўлены ліцэнзіі ў 2011 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 30 ліпеня, Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд 25-гадоваму Ціхану Осіпаву. За наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне) Мінгарсуд асудзіў Ціхана да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ціхана абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362. Ён прызнаў віну толькі па арт. 400 Крымінальнага кодэкса, па іншых артыкулах не прызнаў. Сёння судовая калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд без зменаў — Ціхана этапуюць у калонію на 11 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
На мінулым тыдні сем праваабарончых арганізацый падалі заяву ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях аб разглядзе сітуацыі з беларускім журналістам Раманам Пратасевічам. Ён быў адвольна затрыманы і ўтрымліваецца ў бесчалавечных умовах з 23 мая 2021 года. Паколькі дасягнуць справядлівасці і прыцягнення вінаватых у парушэнні правоў чалавека адказнасці ў справе журналіста немагчыма на нацыянальным узроўні, арганізацыі звяртаюцца да сістэмы правоў чалавека ААН з запытам да экспертнага органа аб прызнанні затрымання адвольным.
- Катэгорыя: Вясна
Праз паўтары месяцы перапынку ў судзе Савецкага раёна Мінска 27 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава. На судзе ён прыкаваны кайданкамі да канваіраў. 1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі на суд з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай "прэс-хаце", у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пасля гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас паседжання, седзячы ў клетцы, ён уваткнуў сабе ў горла ручку. Суд быў перапынены, мужчыну забралі ў бальніцу, дзе яго прааперавалі: пашкоджанняў жыццёва важных органаў выяўлена не было. І ўжо ў ноч адразу пасля аперацыі, з 1 на 2 чэрвеня, сілавікі забралі Сцяпана з бальніцы і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. 10 чэрвеня суд накіраваў Сцяпана на судова-псіхіятрычную экспертызу. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў. На вырашэнне судова-псіхіятрычнай экспертызы былі пастаўленыя наступныя пытанні:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 28 і 29 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
29 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска пракурор Бяшковіч папрасіў прызначыць 50-гадоваму палітвязню Андрэю Новікаву, валанцёру ініцыятыўнай группы Святланы Ціханоўскай, тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Канчатковае пакаранне дзяржабвінавачанне прапанавала сфармаваць шляхам частковага складання пакаранняў па двух артыкулах: два з паловай гады пазбаўлення волі — па ч.1 арт. 342 КК, адзін год пазбаўлення волі — па п. 2 арт.371 КК.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна г. Мінска разглядзелі справу ў дачыненні да Дзмітрыя Невяроўскага, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 28 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: