- Катэгорыя: Вясна
Другога жніўня ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну вынесеныя прысуды 22-гадоваму Яну Стацэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ерафееў вынес наступныя пакаранні: прызначыў Яну Стацэнку два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Андрэю Пархамовічу – два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Панчанка.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за 50 вядучых арганізацый, якія аб'ядноўваюць юрыстаў і адвакатаў, што прасоўваюць стандарты вяршэнства права і правоў чалавека, падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў у Беларусі і пазбаўленнем Дзмітрыя Лаеўскага адвакацкага статусу.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, у калонію №15 да зняволенага Арцёма Анішчука — асуджанага на 2 гады калоніі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі. Жонка вязня Вольга таксама распавяла "Вясне", што да Арцёма тры тыдні не пускаюць адваката — столькі ж не было ад яго лістоў. Яна расцэньвае гэта, як тое, што адміністрацыя хавае Арцёма, і ў сувязі з гэтым сур'езна клапоціцца аб яго стане ў калоніі №15. Раней Арцём неаднаразова распавядаў адвакату аб катаваннях і збіцці ў магілёўскай калоніі. Як распавяла "Вясне" жонка Арцёма Вольга, апошні ліст ад мужа з калоніі быў датаваны 9 ліпеня. Адвакат апошні раз да яго патрапіў 14 ліпеня — больш наведаць Анішчука яму не далі. Таксама начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка не прыняў адваката ў прыёмны дзень, бо нібыта яму кудысьці трэба было з'ехаць.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 2 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Напярэдадні гадавіны паслявыбарчых падзей міліцыя пачала хадзіць да тых, хто прыцягваўся да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і праводзіць прафілактычныя гутаркі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вядзе маніторынг палітычна матываванага крымінальнага пераследу грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі сваіх асноўных правоў і свабодаў падчас электаральнай кампаніі 2020 года па выбарах прэзідэнта, а таксама ў поствыбарны перыяд, звязаны з фальсіфікацыяй вынікаў галасавання, масавымі і жорсткімі катаваннямі ўдзельнікаў дэманстрацый і беспакаранасцю сілавікоў, якія ўжывалі жорсткае і нечалавечае абыходжанне ў адносінах да удзельнікаў мірных акцый пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 2 жніўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава. 29 ліпеня пасля абеду і 30 ліпеня працэс не адбыўся па прычыне дрэннага стану здароўя палітвязня. У суд выклікалі хуткую, якая накіравала яго на дадатковае абследванне. Сцяпана адправілі на "бальнічны". Сёння суд працягвае вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы, усіх 12 тамоў. Падчас іх даследвання стала вядома, што спецслужбы праслухоўвалі тэлефонныя размовы Сцяпана Латыпава з чэрвеня 2020 года. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў. Праз паўтары месяцы перапынку, які быў патрэбен для правядзення судова-псіхіятрычнай экспертызы, у судзе Савецкага раёна Мінска 27 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава. Па выніках экспертызы, Сцяпан Латыпаў прызнаны здаровым і не пакутуе (не пакутаваў) на псіхічныя захворвані, а значыць можа самастойна абараняць свае правы ў крымінальным працэсе.
- Катэгорыя: Вясна
Амаль паўгода праваабаронца Сяргей Драздоўскі правёў пад хатнім арыштам. 31 ліпеня стала вядома, што меру стрымання ў дачыненні да яго змянілі — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе, дзейнічае паручальніцтва. Гэта азначае, што Драздоўскі можа свабодна выходзіць з дому, кантактаваць з людзьмі і карыстацца інтэрнэтам — усяго гэтага ён быў пазбаўлены. Праваабаронца распавёў "Вясне" аб тым, як для яго выглядаў хатні арышт. Сяргей Драздоўскі — дырэктар праваабарончай установы “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Разам з Драздоўскім 3 лютага 2021 года быў затрыманы яго калега, юрыст "Офіса" Алег Граблеўскі. У дачыненні да Граблеўскага была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, таму ўвесь гэты час ён знаходзіўся ў СІЗА-1 (вул. Валадарскага, Мінск). 31 ліпеня стала вядома, што яго таксама вызвалілі. Драздоўскі і Граблеўскі прызнаваліся праваабарончай супольнасцю Беларусі палітычнымі зняволенымі. “Вясне” вядома, што іх абвінавачвалі ў частцы 4 арт. 209 Крымінальнага кадэкса РБ (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Драздоўскі і Граблеўскі застаюцца падазраванымі па гэтай справе. У адносінах да іх дзейнічае падпіска аб неразгалошванні.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 2 жніўня суддзя Марыя Ланцэвіч вынесла прысуд у адносінах да Андрэя Сакалоўскага — пазбаўленне волі на тэрмін тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Сакалоўскаму трэба выплаціць аднаму з пацярпелых амапаўцаў матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на суму 700 беларускіх рублёў. Акрамя гэтага, Гродзенскаму аўтапарку і тралейбуснаму ўпраўленню горада Сакалоўскі павінен заплаціць 71 беларускі рубель кампенсацыі за прастой транспарту падчас падзей 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых, дзе адбываліся акцыі пратэсту. За гэта Сакалоўскага і судзілі. Ён быў абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 КК РБ (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 КК РБ (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Прысуд Андрэю Сакалоўскаму вынеслі ў 11.15. А ў 10.45 было запланавана яго апошняе слова. Яно было кароткім: Сакалоўскі падзякаваў усім, хто прыходзіў да яго на судовыя паседжанні, за падтрымку, а таксама сваёй сям'і і блізкім.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Іванаўскага раёна 2 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да драгічынскага карэспандэнта "Першага рэгіёну" Сяргея Гардзіевіча. Пра гэта паведамляе сам "Першы рэгіён". Гардзіевіча прызналі вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса РБ), а таксама ў распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (артыкул 188 КК РБ), а таксама ў публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 КК РБ).