- Катэгорыя: Вясна
З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года ў краіне заведзена больш за 4690 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту і людзей, нязгодных з палітыкай уладаў. Такую лічбу 30 ліпеня 2021 года агучыў Следчы камітэт. Згодна з дадзенымі "Вясны", самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы з пачатку прэзідэнцкай кампаніі (з траўня 2020 года), гэта:
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль ў нядзелю, 8 жніўня, апублікаваў дэкларацыю "з нагоды першай гадавіны фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года ў Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пра справы па дыфамацыйных артыкулах, разгледжаных на папярэднім тыдні, можна пачытаць па спасылцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да 43-гадовага шматдзетнага бацькі Леаніда Макранчука, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) за падзеі 20 верасня 2021 года.
- Катэгорыя: Вясна
У праваабаронцы «Вясны» і палітзняволенай Марфы Рабковай памёр бацька. Апошнія паўтара года ён хварэў на анкалогію. Марфа Рабкова ўжо амаль год (з 17 верасня 2020 года) утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1. На працягу гэтага часу супрацоўнікі следчых органаў не раз шантажавалі Марфу сітуацыяй з цяжкахворым бацькам, прымушаючы даць патрэбныя ім паказанні – інакш яна яго не паспее ўбачыць.
- Катэгорыя: Вясна
Адна з абвінавачваных пазнала ў асобе сведкі-супрацоўніка АУС свайго суседа. Пацярпелыя амапаўцы не прыйшлі на спрэчкі бакоў, бо сёння ахоўваюць адкрыццё моста ў Гродне. Але сведкі-кіроўцы грамадскага транспарту былі знятыя з працы для ўдзелу ў чарговым судовым працэсе. "Вясна" распавядае пра некалькі дзён судовага працэсу па крымінальнай справе ў адносінах да трох гарадзенак: Ганны Мароз, Галіны і Алы Гарацкевіч, якіх судзяць за ўдзел у пратэсным шэсці 6 верасня 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
Одна из обвиняемых узнала в свидетеле-сотруднике ОВД своего соседа. Потерпевшие омоновцы не пришли на прения сторон, так как сегодня охраняют открытие моста в Гродно. Но свидетели-водители общественного транспорта были сняты с работы для участия в очередном судебном процессе. «Весна» рассказывает о нескольких днях судебного процесса по уголовному делу в отношении трех гродненок: Анны Мороз, Галины и Аллы Горацкевич, которых судя за участие в протестном шествии 6 сентября 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за шостага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 6 жніўня 2021 г.