- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна асудзілі палітычных зняволеных Мікалая Ісаенку і Пятра Канстанцінава. Іх прызналі вінаватымі па частцы 1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) за тое, што прымалі ўдзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне ўвечары дзявятага жніўня 2020 года. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергяевіч, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла пракурор Марына Панчык. Абодва абвінавачаных да суда знаходзіліся пад вартай. Мікалай Ісаенка сваю віну прызнаў толькі ў той частцы, што ўвечары дзявятага жніўня быў сярод людзей у цэнтры горада. Пётр Канстанцінаў цалкам не прызнаў сваю віну. Падчас суда ён задаваў шмат пытанняў сведкам і аргументавана абараняў сябе.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцу “Вясны” і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуду затрымалі 14 ліпеня — у той дзень прыйшлі і да іншых “вясноўцаў”. Трое сутак ён правёў на Акрэсціна, дзе, між іншым, сядзеў разам з галоўным рэдактарам “Нашай нівы” Ягорам Марціновічам і журналістам “Белсат” Ігарам Ільяшом. Умовы ўтрымання праваабаронца называе “скоцкімі”. Андрэй Палуда распавёў “Вясне”, што бачыў і чуў падчас свайго знаходжання на Акрэсціна. Ранкам 14 ліпеня ў дом Андрэя Палуды прыйшлі з ператрусам: у той дзень прыйшлі і да іншых праваабаронцаў “Вясны”. Для Андрэя гэта ўжо другі ператрус у пасляжнівеньскай Беларусі — да праваабаронцы прыходзілі і 16 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Асаула, якога абвінавачвалі па трох артыкулах крымінальнага кодэкса – ч. 2 арт. 368 (“абраза прэзідэнта”), арт. 364 (“гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў”) і арт. 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 жніўня да трох месяцаў арышту асудзілі cтаршыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова. Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалошванне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітыку максімальна строгае пакаранне па крымінальным артыкуле. Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Вадзім Лалуа.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за чацвёртага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
19 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуды адзінаццаці палітвязням, якіх прызналі вінаватымі па артыкулах 218, 293, 295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрмін ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.Як разглядалі справу?
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска ды іншых рэгіёнаў з 2 па 5 жніўня адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання і пратэста. Людзей затрымлівалі дома і на працы, пасля чаго адвозілі на допыты, праводзілі ператрусы, прызначалі суткі і штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
2 жніўня на лецішчы пад Мінскам затрымалі 16 чалавек, сярод якіх былі ўдзельнікі беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Затрыманне адбылося на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач. Прэс-служба МУС паведаміла, што супраць шасці затрыманых распачалі крымінальныя справа за ўдзел у жнівеньскіх маршах, на дзесяцярых склалі адміністрацыйныя пратаколы аб непадпарадкаванні. Кампанію затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа з дронам і стралянінай. "Вясна" распавядае, што вядома па гэтай справе і пра лёс затрыманых. *Irdorath — папулярны ў Беларусі і за яе межамі фэнтэзі-фолк-гурт, які выконвае аўтарскую, народную і сярэднявечную музыку, выкарыстоўвае дуды, ліру, бузукі, дзякуючы аўтэнтычным інструмэнтам мае ўнікальнае гучанне.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за пятага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: