У Светлагорску пачалі судзіць 51-гадовага жыхара Жлобіна Уладзіміра Жука, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, а таксама арт. 364 КК. Справу разглядае суддзя Галіна Гулевіч. Бок дзяржабвінавачання падтрымлівае пракурор Раманчыкаў. 

Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ Суд Маладзечанскага раёна 11 жніўня вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай супраць адзінаборца Аляксея Кудзіна паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). Суддзя Вольга Дубовік прысудзіла яму два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Суд Цэнтральнага раёну Перад гадавінай з моманту выбараў прэзідэнта і ўсплёску пратэстаў супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымлівалі тых, хто раней быў асуджаны па "народным" артыкуле за ўдзел у масавых мерапрыемствах. На працягу 9 і 10 жніўня суды Мінска ды іншых рэгіёнаў разглядалі адміністрацыйныя справы і каралі затрыманых штрафамі і арыштамі. 

У кобрынскім судзе 9 жніўня завяршыўся суд над палітвязнем Віталём Зарадзеем, які абвінавачваецца па артыкулах 391 КК (Абраза суддзяў) і 368 КК (Абраза прэзідэнта). Дзяржабвінавачванне прадстаўляў Аляксандр Шыкавецкі, працэс вёў суддзя Вадзім Здановіч, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Сярод "прыніжаных і зняважаных" аказаліся некалькі брэсцкіх суддзяў і Аляксандр Лукашэнка. Сам факт "публічных" (з пункту гледжання абвінавачвання) абразаў адбываўся так: Віталь Зарадзей падаваў у канцылярыі судоў пазоўныя заявы, дзе дапускаў "негатыўную ацэнку" (з пункту гледжання экспертыз) у адносінах да суддзяў і Лукашэнкі А. Р. Гэтых пазоваў было некалькі, Віталь іх адносіў у брэсцкі Дом правасуддзя 28 верасня 2020, 15 і 30 кастрычніка 2020, 7 і 17 снежня 2020, 14 студзеня і 9 сакавіка 2021.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 10 жніўня 2021 г.

Аляксандр Емельяновіч з сястрой пасля суда. Фота spring96.org Суд Першамайскага раёна г. Мінска 9 жніўня 2021 года вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Емельяновіча, якога вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 1 лістапада 2020 года.

Сваякі сустракаюць затрыманых, якіх адпускаюць з ЦІП. Фота TUT.BY Дзявятага жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Тое, што адбылося пасля гэтага, стала самым сур'ёзным крызісам у галіне правоў чалавека за ўсю кароткую гісторыю незалежнасці краіны. «Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя пераследу з пачатку выбарчай кампаніі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за дзявятае жніўня. У гадавіну паслявыбарчых пратэстаў людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Таксама на выходных перад дзявятым жніўня людзей затрымлівалі прэвентыўна і праводзілі "прафілактычныя гутаркі" аб недапушчальнасці ўдзелу ў пратэстах. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Суд Савецкага раёна г. Мінска 9 жніўня вынес прысуд сябру Каардынацыйнага Савету Віталю Крыўко, якога вінавацілі ва ўхіленні ад ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся летась і афіцыйныя вынікі якіх масава аспрэчваліся, беларускія ўлады развязалі кампанію жорсткіх рэпрэсій супраць іншадумства і здзейснілі мноства парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам, заявіла Amnesty International у гадавіну выбараў.