- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 жніўня асудзіў да трох гадоў «хіміі» 38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мазыра Сяргея Коршака за каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук. Яго дзеянні кваліфікавалі як пагрозу ўжывання гвалту супрацоўніку ГУБАЗіКа паводле арт. 364 КК і як абразу суддзі паводле арт. 391 КК. На судзе абвінавачваны прызнаў віну і растлумачыў, што яго закранула інфармацыя пра тое, што Алёкса прычыніў шкоду іншаму чалавеку, таму пакінуў каментар: «Нужно ему морду расквасить». Каментар у ненарматыўнай лексіцы (на судзе ён не быў агучаны) размясціў пад інфармацыяй пра суддзю Клімчук, колькі і каму яна штрафаў прысудзіла. На суд пацярпелыя не з'явіліся, але папрасілі спагнаць з абвінавачванага 5 і 2 тысячы рублёў маральнай шкоды. Падчас следства суддзя і супрацоўнік ГУБАЗіКа заявілі, што «працуюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ніколі не здзяйснялі ганебных учынкаў». Прысуд мазырчуку вынес Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Арцём Цвяткоў. «Вясна» распавядае акалічнасці справы. Хто такія Аляксандр Алёкса і Марына Клімчук?
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 3 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Напярэдадні гадавіны паслявыбарчых падзей міліцыя пачала хадзіць да тых, хто прыцягваўся да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і праводзіць прафілактычныя гутаркі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца “Вясны” и каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда пакінуў Беларусь. У дадзены момант ён знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін. 14 ліпеня, падчас сілавога наступу на НДА, Андрэй Палуда перажыў адразу два ператрусы (дома і на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў"), допыт у следчым камітэце і затрыманне. Праваабаронца правёў 72 гадзіны ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна (Мінск) — ён мае статус падазраванага па крымінальнай справе, распачатай у дачыненні да ПЦ “Вясна” — а затым быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маладзечанскага раёна пятага жніўня распачаўся суд над адзінаборцам Аляксеем Кудзіным, затрыманым у Расіі і экстрадаваным у Беларусь 21 ліпеня. Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). Справу разглядае суддзя Вольга Дубовік, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляе пракурор Жук. Пацярпелымі па справе прызнаны прапаршчык унутраных войскаў Яндола і падпалкоўнік Зорын. Перад пачаткам пасяджэння каля будынку было шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў у форме і ў цывільным, у зал суда прапускаці праз рамку, і не ўсе жадаючыя змаглі трапіць на працэс.
- Катэгорыя: Вясна
5 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовагапалітвязняАндрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай группы Святланы Ціханоўскай.
- Катэгорыя: Вясна
Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі павялічваецца практычна з кожным днём, таксама як і колькасць асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах. Для шматлікіх людзей, якія апынуліся на лаве падсудных у поствыбарчы перыяд, і для іх блізкіх гэта — першы досвед. Якія віды і правілы правядзення спатканняў існуюць на розных этапах крымінальнага пераследу, хто і як выдае на іх дазвол — у матэрыяле "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 4 жніўня, у судзе Мінскага раёна пачаўся закрыты працэс над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Па зразумелых прычынах, інфармацыі аб тым, што адбывалася за зачыненымі дзвярыма, няшмат, паведамляе Zerkalo.io.
- Катэгорыя: Вясна
3 жніўня суд Савецкага раёна горада Мінска разгледзеў справу 42-гадовага Аляксея Шчарбацюка. Суддзя Фёдарава прызнала яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 368 КК і прыгаварыла да года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Чабатароў. Шчарбацюк узяты пад варту ў залі суда. Яго абвінавацілі ў тым, што 15 траўня 2021 года, знаходзячыся на балконе кватэры, будучы ў нецвярозым стане, крычаў "Жыве Беларусь!" і" Лукашенко – петух!" Абвінавачванне сцвярджае, што ён крычаў наўмысна гучна, каб яго крыкі чулі іншыя. Тым самым ён абразіў Лукашэнку.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 2 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Напярэдадні гадавіны паслявыбарчых падзей міліцыя пачала хадзіць да тых, хто прыцягваўся да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і праводзіць прафілактычныя гутаркі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь апынулася ў вялізным вітку рэпрэсій: ліквідуюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а сем прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра “Вясна” знаходзяцца ў СІЗА. Але як беларускія ўлады паводзілі сябе 10, 15, 17 гадоў таму?