- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім раённым судзе 2 жніўня да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 53-гадовага лекара анестэзіёлага-рэаніматога Святаслава Удота. У дзяржаўнай сістэме аховы здароўя ён прапрацаваў 24 гады. У канцы красавіка яго затрымалі за расклейку налепак з фразай "Беларусам – воля, пацуку – падвал" на прыпынку ў Бараўлянах і арыштавалі на 15 сутак. Неўзабаве супраць лекара распачалі крымінальную справу па па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства і паўторнае злоснае хуліганства), абвінаваціўшы ў падпале чатырох "Табакерак" і разбітым акне ў адной з іх. На судзе мужчына растлумачыў свае дзеянні тым, што ён як лекар выступае за здаровы лад жыцця і здаровую нацыю, таму хацеў, каб усе "Табакеркі", якія ёсць у Бараўлянах (чатыры штукі) спынілі сваю працу. Амаль тры месяцы Святаслава ўтрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне. Прысуд лекару вынесла суддзя Анжаліка Казлова, дзяржабвінавачанне падтрымлівала памочніца пракурора Мінскага раёна Крысціна Касінская. "Вясна" распавядае абставіны справы. Як распавядала "Вясна назірае", анестэзеолага-рэаніматолага 1 ГКБ Святаслава Удота затрымалі 22 красавіка супрацоўнікі Бараўлянскага РАУС. Па пратаколе, "22 красавіка каля 2:20 ночы на прыпынку Бараўляны-6 мужчына размясціў самаробную налепку А4 з надпісам "Беларусам – воля, пацуку – падвал". Суддзя Кацярына Новікава арыштавала на 15 сутак Удота па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства).
- Катэгорыя: Вясна
Па дадзеных сілавых ведамстваў, за чатыры месяцы ў Беларусі былі прадухіленыя пяць тэрарыстычных актаў: на Дзень Волі і напярэдадні Дня Рэспублікі. 2 ліпеня Лукашэнка заявіў, што ў краіне праведзена маштабная "антытэрарыстычная" спецаперацыя па прадухіленні шэрагу тэрактаў: пакушэнне на Азаронка, дыверсія ў лясгасе і выбух на расійскім ваенным вузле сувязі пад Вілейкай. У ліпені ў Беларусі пракацілася хваля масавых затрыманняў беларусаў па "тэрарыстычных справах". Пад "хапун" па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) патрапілі журналісты, праваабаронцы, актывісты і простыя беларусы, якія, напрыклад, былі ў "радыкальных тэлеграм-чатах" накшалт "ОГСБ" ці дваравых. Па ўсёй Беларусі і цяпер працягваюцца адбывацца ператрусы і затрыманні, допыты, гутаркі з КДБ. "Вясна" распавядае, як у ліпені прайшла "антытэрарыстычная зачыстка" беларусаў, якія метады сілавікі выкарыстоўваюць пры пераследзе па артыкуле 289 КК, як прайшла "зачыстка" ўдзельнікаў дваравых чатаў у Заводскім раёне Мінска і што думае пра антытэрарыстычны пераслед беларускімі сілавікамі юрыст "Вясны" Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пра справы па дыфамацыйных артыкулах, разгледжаных на папярэднім тыдні, можна пачытаць па спасылцы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ўжо 17 дзён. Іх затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). Жонкі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага і намесніка старшыні Валянціна Стэфановіча атрымалі першыя весткі з "Валадаркі". Ад Уладзіміра па-ранейшаму няма лістоў. Распавядаем, што вясноўцы пішуць з СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну пачаўся працэс над 22-гадовым Янам Стацэнкам і 27-гадовым Андрэем Пархамовічам. Іх абвінавачваюць паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Ерафееў, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае пракурорк Панчанка. Мера стрымання Стацэнкі – падпіска аб нявыездзе і асабістае паручальніцтва, Пархамовіча – асабістае паручальніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну пачаўся працэс над 22-гадовым Янам Стацэнкам і 27-гадовым Андрэем Пархамовічам. Іх абвінавачваюць паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Ерафееў, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае пракурорк Панчанка. Мера стрымання Стацэнкі – падпіска аб нявыездзе і асабістае паручальніцтва, Пархамовіча – асабістае паручальніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска ды іншых рэгіёнаў з 26 па 30 ліпеня адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання і пратэста. Людзей затрымлівалі дома і на працы, пасля чаго адвозілі на допыты, праводзілі ператрусы, збівалі, прызначалі суткі і штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 30 ліпеня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Іванаўскага раёна 30 ліпеня зноў прайшлі спрэчкі бакоў па справе драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча. Таксама ён агучыў сваё апошняе слова. Раней спрэчкі праходзілі 15 ліпеня, а 19 ліпеня павінны былі вынесці прысуд. Аднак у гэты дзень судовае пасяджэнне перанеслі на 23 ліпеня. 22 ліпеня Сяргей Гардзеевіч страціў прытомнасць і яго шпіталізавалі, таму пасяджэнне зноў перанеслі. Сёння, 30 ліпеня, зноў прайшлі спрэчкі бакоў. Інтэрнэт-выданне "Першы рэгіён" расказала, як усё адбывалася: Журналіста Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўніка міліцыі і паклёпе ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі ў каментарах у Інтэрнэце. Гардзіевіч віну не прызнаў.