- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволеная арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Міа Міткевіч, якую асудзілі па арт. 130 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі за допісы пра міліцыянтаў "ВКонтакте", распавяла пра ціск у жодзінскай следчай турме. Акрамя маральнага ціску, у камеру прыходзіць наглядчык і б'е палкай па ракавіне. Пра гэта "Вясне" паведаміла маці Міі. Таксама, як распавядае маці Міі, пры этапаванні з СІЗА-1 у Жодзіна ў яе дачкі выбілі плячо і ўдарылі па назе палкай. Яна напісала заяву, каб зафіксаваць гэты факт, але ніхто нічога не зрабіў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсці на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Цяпер на лаве падсудных палітзняволены будаўнік і актывіст з Пружанаў Ігар Лаптановіч і ягоная жонка-бібліятэкарка Юлія, у іх сям'і трое дзяцей-школьнікаў. Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзілі 12 абвінавачаных, разглядала Вера Філонік. Гэта ўжо шостая суддзя з Брэста, якая ўдзельнічае ў судовым канвееры па самай масавай палітычнай справе ў Брэсце. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка, якія запрасілі суровыя тэрміны пакарання па гэтай справе. Пракурор Буры выступаў дзяржабвінаваўцам па справе забітага Генадзя Шутава і сведкі забойства Аляксандра Кардзюкова. Суддзя Вера Філонік прызначыла наступныя пакаранні фігурантам сёмай группе па "справе карагодаў":
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за чацвёртага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Украінскія праваабаронцы ў агульнай заяве патрабуюць расследавання смерці Віталя Шышоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі ўлады працягваюць ліквідаваць арганізацыі грамадзянскай супольнасці. 30 ліпеня Лукашэнка налічыў 185 «дэструктыўных» няўрадавых арганізацыяў: “У выніку праведзеных мерапрыемстваў выдзелена 185 дэструктыўных структур, якія прадстаўляюць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы, у тым ліку прадстаўніцтва замежнай некамерцыйнай арганізацыі, 71 рэспубліканскае і мясцовае грамадскае аб'яднанне, 113 устаноў”. “Вясна” вядзе спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, на як у Беларусі закрываюць арганізацыі. Вялікая “хваля зачысткі” абрынулася на арганізацыі беларускай грамадскай супольнасці 22 ліпеня, але некаторыя арганізацыі ліквідавалі яшчэ незадоўга да гэтага. Так, напрыклад, здарылася з брэсцкімі арганізацыямі “Дзедзіч”, “За свой горад”, тэатр “Крылы халопы” і іншыя.
- Катэгорыя: Вясна
Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны" агулам за мінулы месяц сілавікі затрымалі мінімум 327 чалавек. Вядома пра мінімум 85 судовых працэсаў над імі па адміністрацыйных справах. У выніку, за ліпень беларускія суддзі пакаралі штрафамі 27 чалавек агулам на 1 809 базавых велічыняў (каля 52,5 тысяч беларускіх рублёў) і 58 чалавек арыштавалі на 932 сутак. "Вясна назірае" традыцыйна зрабіла спіс самых дзіўных прычын для адміністрацыйнага пераследу з іншадумствам за месяц. У ліпені беларускія ўлады выйшлі на новы ўзровень рэпрэсій: амаль месяц беларусаў затрымлівалі па "тэрарыстычных артыкулах". Аднак некаторых затрыманых супрацоўнікамі КДБ пазней судзілі па адміністрацыйных справах. У тых, у каго падчас ператрусаў знаходзілі рэчы ў бел-чырвонай расфарбоўцы, адпраўлялі на «суткі». Пры гэтым, выкарыстоўвалі сфабрыкаваныя пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Усе правапарушэнні, як сцвярджаюць міліцыянты, адбываліся ўжо на тэрыторыях РУУСаў, куда затрыманных прывозілі пасля допыту. Па нашых звестках, менавіта на гэтай падставе было арыштавана мінімум 20 чалавек тэрмінамі ад 5 да 30 сутак.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 жніўня пачаўся суд над cтаршынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалаем Казловым. Яго судзяць па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства) за разгалошванне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя. Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Суддзя Таццяна Шоцік зрабіла суд закрытым, абгрунтоўваючы гэта тым, што “ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца дадзеныя папярэдняга следства, якія не падлягаюць разгалошванню”. Казлоў заяўляў суддзі адвод, але яна яго адхіліла. Лідару АГП пагражае штраф або да трох месяцаў арышту. "Вясна" распавядае, што адбывалася на судзе над палітыкам, пакуль працэс не зрабілі закрытым. На судзе Мікалай Казлоў сказаў, што не давярае суду і заявіў адвод суддзі Шоцік:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 3 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Напярэдадні гадавіны паслявыбарчых падзей міліцыя пачала хадзіць да тых, хто прыцягваўся да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і праводзіць прафілактычныя гутаркі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі вынеслі прысуд 25-гадоваму гамельчуку Артуру Рыбіну, які зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і выклаў яе фота ў інтэрнэт. Рыбіну прад'явілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Хуліганства» (ч. 1 арт. 339) і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130), пішуць "Моцныя навіны". Згодна абвінавачванні, у лістападзе мінулага года Артур Рыбін зрабіў інсталяцыю з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам «Гары ў пекле», усталяваў яе на адным з гарадскіх пустак, сфатаграфаваў і выклаў фота ў телеграм-чат. Абвінавачванне ўглядзела ў гэтых дзеяннях асаблівы цынізм, імкненне дэстабілізаваць абстаноўку ў грамадстве і дэзарганізаваць працу праваахоўных органаў.
- Катэгорыя: Вясна
19 ліпеня Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў пракуратуру Мінска з нагоды праверкі ўмоў утрымання ў ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама законнасці ўвядзення абмежаванні на прыём перадач для затрыманых і якія адбываюць адміністрацыйны арышт. Праваабаронцы прасілі пракуратуру прыняць у межах кампетэнцыі неабходныя меры пракурорскага рэагавання (у прыватнасці, адмяніць як незаконнае абмежаванне прыёму перадач), а таксама правесці праверку ўмоў утрымання адміністрацыйна затрыманых і адміністрацыйна арыштаваных асоб у ІЧУ і ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама.