Палітзняволеная арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Міа Міткевіч, якую асудзілі па арт. 130 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі за допісы пра міліцыянтаў "ВКонтакте", распавяла пра ціск у жодзінскай следчай турме. Акрамя маральнага ціску, у камеру прыходзіць наглядчык і б'е палкай па ракавіне. Пра гэта "Вясне" паведаміла маці Міі. Таксама, як распавядае маці Міі, пры этапаванні з СІЗА-1 у Жодзіна ў яе дачкі выбілі плячо і ўдарылі па назе палкай. Яна напісала заяву, каб зафіксаваць гэты факт, але ніхто нічога не зрабіў. 

Міа Міткевіч. Фота з сацыяльных сетак
Міа Міткевіч. Фота з сацыяльных сетак

У камеры, акрамя маральнага ціску, наглядчык запалохвае Мію: б'е палкай па ракавіне.

"Навошта – можна толькі здагадвацца", – кажа маці Міі.

Яшчэ перад судом 14 траўня ў Мінску Мію паставілі ў жодзінскай турме на прафілактычны ўлік "як асобу схільную да экстремізму."

У пятніцу, 6 жніўня, у Вярхоўным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга на прысуд Міі Міткевіч. Старшынствуючым па справе прызначаны Пётр Лістраценка

Нагадаем, 20 траўня Мінскі гарадскі суд асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса 29-гадовую менеджэрку ў сацыяльна-культурнай сферы, арт-дырэктарку івэнт-агенцтва Nuestro Amor Мію Міткевіч. Суддзя Алена Шылько абвінаваціла дзяўчыну ў распальванні сацыяльнай варожасці ў дачыненні да міліцыянтаў трыма допісамі "ВКонтакте". Пра допісы дзяўчыны ў сацсетцы міліцыі стала вядома з закрытага тэлеграм-чата. У Міткевіч дзве вышэйшыя адукацыі ў сферы культуры. Дзяўчына прызнала факт напісання пастоў, але сцвярджае, што не хацела распальваць варожасць да міліцыянтаў, бо нават "не разумее, што ёсць прыкмета сацыяльнай прыналежнасці". Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Аляксандр Рамановіч.

Падрабязнасці пра суд:

За тры допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў культурнай менеджэрцы пагражае да пяці гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 14 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) супраць 29-гадовай менеджэркі ў сацыяльна-культурнай сферы Міі Міткевіч. 

Культурную менеджэрку асудзілі на тры гады калоніі за допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў

Мінскі гарадскі суд 20 траўня асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса 29-гадовую менеджэрку ў сацыяльна-культурнай сферы, арт-дырэктарку івэнт-агенцтва Nuestro Amor Мію Міткевіч. 

Падтрымаць Мію лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе:Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22АМіі Сяргееўне Міткевіч

Крыніца: Прыходзіць наглядчык і б'е па ракавіне палкай. Палітзняволеная Міа Міткевіч распавяла пра ціск у жодзінскай турме