Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 13 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мінскі гарадскі суд 12 жніўня асудзіў 48-гадовага мінчука Святаслава Лепешава да чатырох гадоў "хіміі" за пагрозу забойствам расійскаму прапагандысту Канстанціну Прыдыбайлу (арт. 186 КК) і распальванне нацыянальнай варожасці ў адносінах да рускіх (арт. 130 КК). 14 верасня Лепешаў убачыў нумар тэлефона Прыдыбайла ў "Чорнай кнізе Беларусі", патэлефанаваў яму і сказаў: "Табе піздз*ц". Падчас суда стала вядома, што ў мэтах бяспекі прапагандыста тады перавезлі ў амбасаду Расіі ў Мінску. Пацярпелы Прыдыбайла змог прысутнічаць на судзе толькі ў дзень спрэчак. Ён заявіў грамадзянскі пазоў у выглядзе 3 000 рублёў за "маральныя пакуты". Следчыя таксама знайшлі перапіскі Лепешава на парталах "Обсуждай" і "Спрашивай", дзе ён пісаў, напрыклад, такія выразы як "добры маскаль – мёртвы маскаль". За гэта супраць Лепешава распачалі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці. Справу разглядаў суддзя Пётр Арлоў, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Маргарыта Курыловіч. "Вясна" распавядае пра працэс, які доўжыўся больш двух месяцаў. Паводле версіі абвінавачвання, Лепешаў каля 21:29 14 верасня 2020 года, "маючы намер на пагрозы забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў", патэлефанаваў пацярпеламу Канстанціну Прыдыбайлу. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ў размове з Прыдыбайлам, абвінавачаны выказаў пагрозы, якія Прыдыбайла ўспрыняў, як рэальныя, "паколькі Лепешаў валодаў інфармацыяй аб асабістых персанальных дадзеных Прыдыбайла" (адрас рэгістрацыі, назва ўліковых запісаў у «ВКонтакте» і Telegram) у сувязі з размяшчэннем 13 верасня ў «Чорнай кнізе Беларусі» дадзеных Прыдыбайла. Сваімі наўмыснымі дзеяннямі ён здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 12 жніўня 2021 г.

У судзе Савецкага раёна Мінска 12 жніўня палітзняволены жыхар "Плошчы Пераменаў" Сцяпан Латыпаў выступіў з моцным апошнім словам. Сцяпан распавёў пра сваю сям'ю, рэпрэсаванага прадзеда ў 1937 годзе, пра сваёй затрыманне 15 верасня мінулага года, як яго збівалі сілавікі, як ён рыхтаваўся да суіцыду і што чакае ад прысуду. Латыпава абвінавачваюць у стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго абвінавачваюць ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. На судзе Латыпаў віну не прызнаў ні па ніводным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюцца. Пракурор Уладзімір Рабаў учора папрасіў суд прызнаць Сцяпана вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 300 базавых велічыняў. Справу разглядае Аляксандр Волк. "Вясна" цалкам публікуе апошняе слова палітзняволенага Сцяпана Латыпава. Сваю прамову палітвязень пачаў на беларускай мове пра гісторыю сваёй сям'і і рэпрэсіі прадзеда ў 1937 годзе:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 12 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуды трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. 

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі Мінск, 11 жніўня 2021 г.

З 3 жніўня палітзняволеная Вольга Класкоўская на тры месяцы змешчаная ў памяшканне камернага тыпу праз “сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку”. Зараз ёй забароненыя ўсе сустрэчы і тэлефонныя званкі (выключэнне – камунікаванне з адвакатам).

У судзе Савецкага раёна Мінска 11 жніўня па крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава адбыліся спрэчкі бакоў. Яго судзяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209. Латыпава абвінавачваюць у стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго абвінавачваюць ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. На судзе Латыпаў віну не прызнаў ні па ніводным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюцца. Але пракурор папрасіў суд прызнаць Сцяпана вінаватым па трох артыкулах КК і пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 300 базавых велічыняў. Справу разглядае Аляксандр Волк. Заўтра адбудзецца апошняе слова палітвязня. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у жніўні 2020 года Сцяпана Латыпава "аб'яднаў вакол сябе групу грамадзян для сумеснага ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі сталіцы. Для выканання сваёй злачыннай мэты ён стварыў у мэсэнджары Telegram-чат, у якім заклікаў яго ўдзельнікаў да стварэння дваровай супольнасці з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве". Латыпаву ставіцца ў віну, што ён "арганізоўваў правядзенне сустрэч удзельнікаў групы, сумеснае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў пратэстнага характару на фасады будынкаў і збудаванняў. Названыя дзеянні прывялі да фарміравання ў асоб гатоўнасці і жадання ўдзельнічаць у названых супрацьзаконных дзеяннях, калі гэта спатрэбіцца, а таксама стварэння ў грамадзян пратэстнага настрою".  

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 11 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: