Сяргей Думава ў судзе 13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам, паведамляе "Віцебская Вясна". Супраць яго выставілі абвінавачанні ў трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 1 арт. 293 Думаве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама вінавацяць паводле ч. 1 арт. 13 КК, ч.3 арт. 293 КК, арт. 341 КК.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org 16 жніўня ў судзе Заводзкага раёна Мінска вынеслі прысуд Дзмітрыю Белікаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Справу разгледзела суддзя Касцюкевіч.

У судзе Савецкага раёну Мінску 16 жніўня вынеслі прысуд 41-гадоваму палітзняволенаму жыхару "Плошчы Пераменаў" і арбарысту Сцяпану Латыпаву. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў палітвязня вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209. Яго абвінавацілі ў стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. Сам Сцяпан на судзе не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў. Суд Савецкага раёна прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа ў памеры 300 базавых велічыняў. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць пракурор Уладзімір Рабаў.  Згодна з версіяй, у жніўні 2020 года Сцяпана Латыпава "аб'яднаў вакол сябе групу грамадзян для сумеснага ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі сталіцы. Для выканання сваёй злачыннай мэты ён стварыў у мэсэнджары Telegram-чат, у якім заклікаў яго ўдзельнікаў да стварэння дваровай супольнасці з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве". Латыпаву ставіцца ў віну, што ён "арганізоўваў правядзенне сустрэч удзельнікаў групы, сумеснае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў пратэстнага характару на фасады будынкаў і збудаванняў. Названыя дзеянні прывялі да фарміравання ў асоб гатоўнасці і жадання ўдзельнічаць у названых супрацьзаконных дзеяннях, калі гэта спатрэбіцца, а таксама стварэння ў грамадзян пратэстнага настрою".  

Аліна Стэфановіч з дзецьмі на акцыі салідарнасці ў Грузіі Аліна Стэфановіч жыла так, каб як найменей перасякацца з дзяржавай. Але тая сама пагрукала ў дзверы — і забрала мужа. Ужо месяц праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч сядзіць у СІЗА. Яны з жонкай мусілі разам адзначыць 20-ю гадавіну вяселля, але абдымкі замяніла кароткая тэлеграма. Пра траіх дзяцей, знаёмства ў «Маладым фронце», збітых людзей на парозе вясноўскага офіса і непахіснасць мужа Аліна распавяла ў інтэрв’ю "Нашай Ніве".

Аляксей Мальцаў у судзе. Скрыншот з відэа У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 13 жніўня вынесены прысуд 25-гадоваму Аляксею Мальцаву, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), за падзей 13 верасня 2020 года, а таксама замаху на крадзеж (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 205 КК).

На працягу гэтага тыдня ў Мінску актыўна судзілі беларусаў і беларусак, затрыманых у знакавыя для Беларусі дні — гадавіну пачатку мірных акцый пратэсту. Некаторых прэвентыўна затрымлівалі і судзілі яшчэ за некалькі дзён да гэтага. На пратэстоўцаў у РУУСах складалі пратаколы за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», «дробнае хуліганства» і «ўдзел у масавых мерапрыемствах», а потым беларускія суддзі каралі іх штрафамі і суткамі. Агулам па палітычных матывах пакаралі мінчукоў на суму 13 920 рублёў (480 базавых) і 397 сутак арышту. «Вясна назірае» распавядае, за што на самой справе ў Мінску на гэтым тыдні асудзілі мінімум 30 чалавек. У судзе Фрунзенскага раёна 12 жніўня разглядзелі справу 22-гадовага гукарэжысёра і стэндапера Георгія Краціка. У РУУСе на Георгія міліцыянты склалі пратакол за ўскладанне кветак на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. На судзе хлопец пацвердзіў, што хацеў ускласці кветкі на месцы, дзе загінуў чалавек, але не паспеў гэта зрабіць, бо амаль адразу яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Суддзя Марыя Ярохіна расцаніла гэта як пікетаванне і пакарала хлопца 13-сутачным арыштам.

16 жніўня ў судзе Савецкага раёну Мінску будзе вынесены прысуд 41-гадоваму палітзняволенаму жыхару "Плошчы Пераменаў" і арбарысту Сцяпану Латыпаву. Пракурор Уладзімір Рабаў папрасіў суд прызнаць Сцяпана вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 300 базавых велічыняў. Сам Сцяпан на судзе не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі, але выступіў з моцным апошнім словам, у якім распавёў пра сваю сям'ю, рэпрэсаваным прадзедзе ў 1937 годзе, як яго збівалі сілавікі і як ён рыхтаваўся да суіцыду. У судовых спрэчках адвакатка папрасіла суд апраўдаць Сцяпана Латыпава, бо ў яго дзеяннях адсутнічаюць прыкметы злачынстваў, па якіх яму было прад'яўленае абвінавачванне. "Вясна" прыводзіць аргументы і довады абароны палітвязня. Па версіі абвінавачвання, Латыпаў "наўмысна ўводзіў у зман кліентаў і паведамляў ім загадзя ілжывыя звесткі аб магчымасці аказання паслуг па вытворчасці комплексу мер па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка шляхам хімічнай апрацоўкі дарагім і высакаякасным сродкам. У рэчаіснасці абвінавачаны не меў намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў поўным аб'ёме, аднак прымаў ад заказчыкаў грашовыя сродкі па заключаных дамовах, пасля чаго распараджаўся імі па сваім меркаванні, аказваючы пры гэтым паслугі неналежным спосабам – выкарыстаў несертыфікаванае ў Рэспублікі Беларусь рэчыва з сумніўнай якасцю і ў разы танней заяўленага". 

Вось ужо мінуў месяц з той "чорнай серады", як трое нашых калегаў былі затрыманыя і кінутыя за краты за праваабарончую дзейнасць. У СІЗА-1 утрымліваюцца старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. Іх затрымалі 14 ліпеня з яшчэ васьмю праваабаронцамі ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). Пасля ператрусаў, допытаў і некалькіх сутак у ІЧУ на Акрэсціна трох праваабаронцаў “Вясны” і затрыманую разам з мужам Ніну Лабковіч перавялі на “Валадарку”. У пятніцу, 23 ліпеня, на волю пад абязальніцтва аб яўцы адпусцілі Ніну. Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч застаюцца ў засценках следчага ізалятару №1 па гэты дзень. Распавядаем, што вядома цяпер пра нашых зняволеных калегаў. Адвакаты праваабаронцаў "Вясны" знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні, таму яны не могуць распавесці абставіны справы. Сутнасць прэтэнзій уладаў праваабаронцам калегам незразумелая да гэтага часу, следства ўсімі спосабамі хаваюць ад грамадства. За гэты месяц родныя Алеся, Валянціна і Уладзя атрымалі толькі некалькі лістоў ад іх. Інфармацыі пра нашых калегаў амаль няма.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У раённых судах Мінска ды іншых рэгіёнаў з 11 па 13 жніўня адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказванне свайго меркавання і пратэсту. Людзей кропкава затрымлівалі дома і на працы, пасля чаго адвозілі на допыты, праводзілі ператрусы, прызначалі суткі і штрафы.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з'яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, міліцыянераў, прэзідэнта, суддзяў (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодня па ўсёй Беларусі праходзяць суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.