Перад гадавінай з моманту выбараў прэзідэнта і ўсплёску пратэстаў супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымлівалі тых, хто раней быў асуджаны па "народным" артыкуле за ўдзел у масавых мерапрыемствах. На працягу 9 і 10 жніўня суды Мінска ды іншых рэгіёнаў разглядалі адміністрацыйныя справы і каралі затрыманых штрафамі і арыштамі.
ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Суткі і штрафы для прэвентыўна затрыманых напярэдадні 9 жніўня