Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуды па крымінальнай справы за аднаўленне графіці з "дыджэямі пераменаў" у знакамітым двары "Плошчы пераменаў". Аднаўленне графіці на трансфарматарнай будцы кваліфікавалі як злоснае хуліганства групай асобаў (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). 37-гадовага палітвязня Васіля Логвінава асудзілі да двух гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда пасля трох месяцаў утрымання пад вартай. 29-гадовую Дзіяну Каранкевіч, якая знаходзілася ўвесь гэты час пад хатнім арыштам, асудзілі да двух "хатняй хіміі". На судзе абвінавачаныя прызналі, што малявалі графіці, але лічаць, што за іх дзеянні можа быць толькі адміністрацыйная адказнасць. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Арцём Цвяткоў. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па справе. *У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі жыхара "Плошчы Пераменаў" і фатографа Яўгена Атцецкага, які здымаў на працягу года жыццё ў знакамітым пратэстным двары.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org На працягу тыдня - з 16 па 20 жніўня - раённыя суды Мінска і рэгіёнаў працягвалі разглядаць справы супраць грамадзянаў у адміністрацыйным парадку і караць суткамі і штрафамі. 

Ілюстрацыйнае фота spring96.org На працягу тыдня - з 16 па 20 жніўня - раённыя суды Мінска і рэгіёнаў працягвалі разглядаць справы супраць грамадзянаў у адміністрацыйным парадку і караць суткамі і штрафамі. 

Палітзняволеныя праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Таццяна Ласіца ўтрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 ужо семь месяцаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Па гэтай справе таксама праходзіць валанцёрка Марыя Тарасенка, якая знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", суд супраць праваабаронцы і валанцёрак пачнецца ўжо 3 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Разглядаць крымінальную справу супраць вясноўцаў будзе суддзя Сяргей Салоўскі. Яшчэ летам мінулага года Леанід дапамагаў гамяльчука падаваць скаргу ў ААН на гэтага суддзю праз парушэнне ягоных правоў, а ўжо гэтым летам Салоўскі адмовіў Судаленку ў спатканні з блізкімі. Але праваабаронца праз скаргу ўсё ж такі дамогся сустрэчы з сям'ёй. "Вясна" распавядае, за што будуць судзіць праваабаронцу і валанцёрак, чаму гэтая крымінальная справа з'яўляецца палітычна матываванай і што вядома пра суддзю Салоўскага. Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак Марыю Тарасенка і Таццяну Ласіцу абвінавачваюць у арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Як распавёў у сваіх лістах праваабаронца, у яму ставіцца:

Пётр Будзько. Фота: "Народная воля" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 20-22 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

20 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Пра гэта паведамляе “Брэсцкая Вясна”.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 20 жніўня 2021 г.

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы за аднаўленне графіці з "Дыджэямі пераменаў" на знакамітай "Плошчы пераменаў". Судзяць 37-гадовага палітвязня Васіля Логвінава, якога ўжо тры месяца ўтрымліваюць пад вартай, і 29-гадовую Дзіяну Каранкевіч, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам. Аднаўленне графіці на трансфарматарнай будцы кваліфікавалі як злоснае хуліганства групай асобаў (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). На судзе абвінавачаныя прызналі, што малявалі графіці, але лічаць, што за іх дзеянні можа быць толькі адміністрацыйная адказнасць. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Арцём Цвяткоў.  *У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі жыхара "Плошчы Пераменаў" і фатографа Яўгена Атцецкага, які здымаў на працягу года жыццё ў знакамітым пратэстным двары і лёс графіці. 

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з'яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, міліцыянераў, прэзідэнта, суддзяў (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодня па ўсёй Беларусі праходзяць суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Людміла і Пётр Кучура пасля вызвалення. Фота з сацсетак 16 жніўня Пётр Кучура выйшаў з магілёўскай турмы пасля 17 гадоў адседкі па крымінальнай справе. Яго жонка Людміла Кучура на працягу ўсяго тэрміну змагалася за вызваленне мужа з калоніі. Жанчына падзялілася сваімі пачуццямі і гісторыяй барацьбы і вызвалення з праваабарончым інтэрнэт-выданнем MSPRING.MEDIA.