Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 19 і 20 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

19 жніўня 2021 года Раніцай 28 жніўня 2021 супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі з ператрусамі да журналістаў, супрацаўнікаў і ў рэдакцыю інфармацыйнага агенства БелаПАН. Амаль адначасова перастаў адчыняцца сайт БелаПАН па адрасах belapan.by і belapan.com як у Беларусі, так і за мяжой.

Ілюстрацыя: Рыта Чарапанава для ТД Сёння за кратамі ўтрымліваюцца сем праваабаронцаў «Вясны». Гэта старшыня Праваабарончага цэнтра Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк і валанцёрка Таццяна Ласіца.

Ілюстрацыйнае фота Улетку мінулага года 22-гадовы грузчык аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў Сяргей Балахонаў на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» размясціў аўдыязапіс «Лукашенко, уходи». Праз гэта ў адносінах да Сяргея распачалі крымінальную справу па артыкуле 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Сёння Сяргей Балахонаў паўстаў перад судом, пішуць «Сильные Новости».

У судзе Смаргонскага раёна разглядаецца крымінальная справа па ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на прэзідэнта) супраць 46-гадовага былога настаўніка гісторыі і грамадазнаўства мясцовай гімназіі Андрэя Пятроўскага. Яго абвінавачваюць у тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроке “Грамадазнаўства” відэаролік “Конституция ушла в проституцию!” з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі эктрэмісцкім. Па версіі абвінавачвання, ролік "змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта". Раней паведамлялася, што сярод гэтых вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у “сямейны чат”. Пасля гэтага  настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу. Сваю віну мужчына не прызнаў ні падчас следства, ні на судзе. Былы настаўнік знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Справу разглядае суддзя Людміла Міхневіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Андрэй Клышэвіч. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтай справе. Згодна з версіяй абвінавачвання, 12 сакавіка напярэдадні Дня Канстытуцыі на ўроке “Грамадазнаўства” прадэманстраваў вучням 11 класа відэаролік пад назвай “Конституция ушла в проституцию!” з лагатыпам, які судом прызнаны эктрэмісцкім. Тэма ўрока была “Сістэма міжародных зносінаў”. Па версіі следства, ролік "змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта". Яна ўтрымлівае выказванне “крывавы дыктатар", якое негатыўна ацэньвае Аляксандра Лукашэнку, а таксама паклёпніцкую інфармацыю аб незахаванні прэзідэнтам, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, наступных артыкулаў Канстытуцыі: 7 (пра адсутнасць вяршэнства права); 13 (пра адсутнасць гарантыі з боку дзяржавы права працоўных прымаць удзел у кіраванні прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, з мэтай падвышэння эфектыўнасці іх працы і паляпшэння сацыяльна-эканамічнага ўзроўню жыцця); 18 (пра невыкананне таго, што Республіка Беларусь мае на мэце зрабіць тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай), 24 (пра невыкананне права кожнага на жыццё), 25 (пра невыкананне таго, што ніхто не мусіць падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечаму або прыніжаючаму яго годнасць абыходжанню ці пакаранню), 26 (пра невыкананне таго, што ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ва ўстаноўленым законам парадку даказана і ўстаноўлена ўступіўшым у законную сілу прысудам), 30 (пра невыкананне таго, што грамадзяне краіны маюць права свабодна перамяшчацца і абіраць месца жыхарства ў межах Беларусі, пакідаць краіну і бесперашкодна вяртацца), 33 (невыкананне таго, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх вольнае выказванне), 35 (пра невыкананне свабоды сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, не парушаючых правапрарадак і правы іншых грамадзян краіны), 41 (пра невыкананне таго, што грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне у прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дамоваў (пагадненняў) і права на страйк), 79 ( пра тое, што прэзідэнт, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, не выконвае сваіх абавязкаў. Такім чынам, Пятроўскі здзейсніў злачынства, прадугледжаннае ч. 1 арт. 367 Канстытуцыі (паклёп у адносінах да прэзідэнта).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 18 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пратэст 9 жніўня ў Мінску. Фота Таццяны Зяньковіч EPA/Scanpix/Leta У судзе Цэнтральнага раёна 16 жніўня вынеслі прысуд па крымільнай справе ў дачыненні да 25-гадовага Максіма Цішкевіча, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымільнага кодэкса).

Праваабаронцам "Вясны" працягвае паступаць інфармацыя пра нечалавечыя і жудасныя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна. Ні медыцынскай дапамогі, ні шпацыру, ні перадач "палітычныя" не атрымліваюць. Супрацоўнікі ЦІПа працягваюць збіваць затрыманых, забіраць у іх грошы, на скаргі аб прусаках у камерах не рэагаваць, а тых, хто захварэў на COVID-19 не лячыць і не ізаляваць ад здаровых людзей. "Вясна назірае" пагутарыла з чатырма людзьмі, якія ў розны час знаходзіліся ў камерах на Акрэсціна з чэрвеня па жнівень. Суразмоўцы распавялі пра мясцовую "медыцынскую дапамогу", начлег у дворыку ЦІПа, мясцовы абмен валют і збіццё мужчын. Пры паступленні ў ЦІП ва ўсіх затрыманых забіраюць асабістыя рэчы, звяраюць па вопісу наяўнасць банкаўскіх карт і ключоў. Пры гэтым, наяўныя грошы пералічваюць не заўсёды. Лекар адразу запісвае хранічныя захворванні і забірае тыя лекі, якія потым неабходна выдаваць раніцаю. З асабістых рэчаў затрыманым часта практычна нічога не аддаюць — гэта залежыць ад настрою супрацоўнікаў. У дзень "паступлення" затрыманых не кормяць незалежна ад таго, у які час іх прывезлі.

На 3 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі Леаніда Герасімлюка за заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь праз інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 КК РБ). Такое рашэнне вынес суддзя Гарадзенскага абласнога суда Уладзімір Яўхута 16 жніўня. У той жа дзень Леанід Герасімлюк прамовіў апошняе слова, а 11 жніўня адбыліся спрэчкі бакоў. "Вясна" распавядае пра гэтую крымінальную справу. Судовы працэс над 29-гадовым Леанідам Герасімлюком пачаўся 6 ліпеня. Публічныя заклікі да захопу ўлады і актаў тэрарызму Леанід нібы публікаваў у кастрычніку-лістападзе 2020 года праз паведамленні-каментары ў чатах тэлеграм-каналаў. Сваёй віны ён не прызнаў:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 16-17 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: