12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуды трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. 

Суддзя Святаслаў Каліна пакараў палітвязняў наступнымі тэрмінамі: 

  • Гваздзёлка Раман — 4 гады пазбаўлення волі,
  • Ганчароў Мікіта — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
  • Жылінскі Вадзім — 4 гады пазбаўлення волі,
  • Жук Дзяніс — 4 гады пазбаўлення волі.
  • Князеў Дзмітрый — 3 гады пазбаўлення волі,
  • Кузміч Юрый — 4 гады пазбаўлення волі,
  • Панько Дзмітрый — 3 гады пазбаўлення волі,
  • Сотнікаў Антон — 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі (акрамя арт. 293 яго вінавацілі яшчэ і па ч. 1 арт. 339 КК — "злоснае хуліганства"),
  • Тур Дзмітрый — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
  • непаўнагадовы Шатохін Максім — 3 гады пазбаўлення волі.

Менавіта такія іэрміны пакарання і запрашвалі дзяржабвінаваўцы Бараноўскі і Шарко.

На абвяшчэнне прысуду не пусцілі 16 чалавек, перадаюць відавочцы.

Нагадаем, што гэты судовы працэс ішоў яшчэ з 28 траўня. Усе асуджаныя адміністрацыяй Брэсцкага СІЗА прызнаныя "схільнымі да экстрэмізму" і пастаўленыя на прафілактычны ўлік.

Крыніца: Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"