У судзе Ленінскага раёна Мінска прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць начальніка фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Юрыя Сянькова, якога абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па артыкуле 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у акцыях пратэсту 16 і 23 жніўня 2020 года і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта) — за рэпост у тэлеграме. Мужчына атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла пракурорка Юлія Даўгала. Юрыя Сянькова затрымалі 30 красавіка. Яго пяць разоў асудзілі па адміністрацыйных справах, у выніку чаго ён атрымаў 50 сутак арышту. Затым яго перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе.

У судзе Ваўкавыскага раёна разглядаецца крымінальная справа па артыкуле за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова. Мужчыну судзяць за паведамленне ад 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі», у якім ён нібы заклікае да масавых беспарадкаў. На судзе Крылоў віну не прызнае. Мужчыну трымаюць пад вартай, яму пагражае пакаранне ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.  Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка з народнымі засядацелямі Вольгай Аляшкевіч і Надзеяй Лойка. Дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Дзмітрый Занімоўскі.   Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада 2020 прыкладна ў 10 гадзін 10 хвілін Андрэй Крылоў, "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у памяшканні дзяржаўнай установы адукацыі "Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства", і іншых нявызначаных месцах на тэрыторыі горада Свіслач (куды прыехаў у камандзіроўку), выкарыстоўваючы ў якасці сродку для дасягнення злачынных намераў і мэтаў мабільны тэлефон, які яму належыць, і іншыя нявызначаныя праграмы і тэхнічныя сродкі і прылады тэлекамунікацыі з доступам да глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт, дзейнічаючы наўмысна і супрацьпраўна, з'яўляючыся актыўным удзельнікам тэлеграм-чата "Банда лукі" з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, дыскрымінацыі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, падрыву даверу і ўзнікненню варожасці да іх, знявагі іх гонару і годнасці, узмацнення нецярпімасці, падбухторваў карыстальнікаў месэнджара тэлеграм да правядзення ў нявызначаны час у нявызначаным месцы.

У судзе Смаргонскага раёна 25 жніўня вынеслі прысуд па крымінальнай справе па ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на прэзідэнта) супраць 46-гадовага былога настаўніка гісторыі і грамадазнаўства мясцовай гімназіі Андрэя Пятроўскага. Яго абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік “Конституция ушла в проституцию!” з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Па версіі абвінавачвання, ролік "змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта". Суддзя Людміла Міхневіч пакарала былога настаўніка паўтара гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Андрэй Клышэвіч. Былы настаўнік віну не прызнаў ні падчас следства, ні падчас суда. Пятроўскага затрымалі ў залі суда пасля абвяшчэння прысуду, да гэтага ён быў пад падпіскай аб нявыездзе. Андрэй Пятроўскі

Аляксандр Нагела У памяшканні суда Смаргонскагна раёна на выязным пасяджэнні Гарадзенскага абласнога суда прайшоў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Смаргоні Аляксандра Нагелы – намесніка дырэктара фірмы па вытворчасці спецтранспарту. Мужчыну абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці). У дадзеным выпадку сацыяльнай групай, у дачыненні да якой Нагела распальваў варожасць, следства палічыла супрацоўнікаў міліцыі.

Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 23-25 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Юрый Рыбак. Фота: Міжнародная федэрацыя самба 20 жніўня да года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – "хатняй хіміі" – прысудзілі 44-гадовага Арцёма Яршова, дырэктара адной з беларускіх фірмаў. Суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 188 Крымінальнага кодэкса. Суд вырашыў, што ў размешчаных Яршовым улётках ён абгаварыў спартыўнага трэнера Юрыя Рыбака. На судзе не палічылі патрэбным абвясціць паказанні сведкі – лёгкаатлета Андрэя Краўчанкі, бо ён не прысутнічаў на пасяджэнні.

Суд Жлобінскага раёна У судзе Жлобінскага раёна разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Пархамовіча, 20-гадовага Іллі Сычэвіча і 22-гадовага Максіма Белашыцкага, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК).

Суд Мінскага раёна. Фота yandex.by У Мінскім раённым судзе 24 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Дзмітрыя Лекамцава, якога вінавацілі ў пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 23 жніўня 2021 г.

Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо" Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім.