- Катэгорыя: Вясна
У месцах зняволення па ўсёй Беларусі па палітычных матывах цяпер утрымліваюцца сотні беларусаў і беларусак. Акрамя збіцця, катаванняў і сістэматычных парушэнняў правоў зняволеных, апошнія паўгады беларускія ўлады масава выкарыстоўваюць «прафілактычныя ўлікі» як дадатковы спосаб ціску на іх. На дадзены момант у СІЗА і папраўчых калоніях «палітычных» ставяць на два ўлікі: «як асобаў, схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў» і «як асобаў, схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Гэтыя ўлікі маюць свае абмежаванні і правілы, якія не прапісаны ў адкрытых нарматыўных крыніцах. Былы вязень, які адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №3 «Віцьбе», распавёў «Вясне», як выглядаюць на практыцы прафілактычныя ўлікі для зняволеных: як абмяжоўваюць «палітычных» і якія гэта наступствы мае. Зняволеных у СІЗА і калоніях на ўлік ставяць па заяве начальніка атрада, па аператыўных меркаваннях або па «просьбе» сілавых структур (ГУБАЗіКа, КДБ і г.д.). Рашэнне аб пастаноўцы вязняў на прафілактычны ўлік прымае камісія, якая складаецца з кіраўнікоў розных аддзелаў калоніі ці СІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 1 кастрычніка да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі 27-гадовага палітвязня Паўла Лукаянава. Разгляд крымінальнай справы супраць Лукаянава заняў адзін дзень: раніцай пачалі судовае следства – у 16 гадзін ужо абвясцілі прысуд. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 10 на 11 жніўня ў Мінску. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, падтрымліваў дзяржабвінавачанне Арцём Цвяткоў.
- Катэгорыя: Вясна
Маніторынг "пратэстных" крымінальных справаў, які праводзіць ПЦ "Вясна", штомесяц фіксуе вынясенне палітычна матываваных прысудаў грамадзянам за рэалізацыю імі сваіх асноўных правоў, часцей за ўсё за выказванне меркавання і за ўдзел у сходах. За верасень гэтага года колькасць палітычных зняволеных у Беларусі вырасла на 62 чалавекі. Назіранне за палітычна матываванымі крымінальнымі справамі зафіксавала асуджэнне ў верасні не менш за 47 грамадзянаў, да якіх ужывалася пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за пятніцу, 30 верасня. Рэпрэсіі не спыняюцца: беларусаў па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Гомеля 30 верасня пачаўся суд над палітзняволеным гамельчуком Яўгенам Маркаўцом, піша гомельская "Вясна". Яго затрымалі 28 траўня і змясцілі ў гомельскае СІЗА. Ужо чатыры месяцы яго ўтрымліваюць за кратамі за шэсць каментароў у тэлеграм-каналах. Цяпер на судзе гамельчука абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады). Што характэрна, пацярпелы супрацоўнік АМАПу, якога абразілі ў тэлеграм-канале, даведаўся пра гэта толькі ад следчага, які вёў справу супраць Маркаўца. Справу разглядае суддзя Віталь Каўбеня, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Аляксандр Шынкароў. Па версіі абвінавачання, у жніўні і верасні мінулага года Маркавец у тэлеграм чатах размясціў заклікі да супрацьпраўных дзеянняў. Таксама ў тэлеграме ён пакінуў абразлівы каментар у адносінах да супрацоўніка АМАПа Варушчанкі. Усяго ў матэрыялах справы фігуруе шэсць каментароў. Сярод іх – «Час узгадаць партызанскія традыцыі продкаў, дзейнічаць таемна», «Час замыкаць дротам чыгуначныя шляхі. Калі масава, гэта эфектыўна», «Наша сіла ў адзінстве, трэба нам (кіроўцам, якіх пазбавілі правоў за сігнал) сабрацца чалавек 50 і прыехаць пад будынак ДАІ» і іншыя.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 30 верасня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
30 верасня ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд 40-гадоваму Андрэю Навіцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — арт.368, арт.295 і арт.342 і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму: шляхам частковага складання пакаранняў два гады калоніі — паводле арт.342 КК, два гады калоніі — паводле арт.368 КК, тры гады калоніі — паводле арт.295 КК без штрафа. Сума судовых выдаткаў на экспертызы склала 392 79 капеек. Пазоў Мінсктранса можа быць разгледзены ў асобнай грамадзянскай вытворчасці.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска 30 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе палітвязня Кірыла Чарткова, якога абвінавацілі у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за чацвер, 30 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: