Палітвязня Кубарава асудзілі яшчэ па адным артыкуле. Агульнае пакаранне — 8 гадоў узмоцненага рэжыму
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска 27 верасня вынеслі прысуд па новай справе, распачатай у адносінах да палітвязня Дзмітрыя Кубарава, раней асуджанага на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле пра арганізацыю масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК РБ). Гэтым разам яго асудзілі на 3 гады калоніі за незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (арт. 295-3 КК РБ), а менавіта за захоўванне ў кватэры сродку для вырабу "кактэйляў Молатава". Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўтрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1 ужо два з паловай месяцы. Яго, як і старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага і юрыста Уладзя Лабковіча, абвінавачваюць ва ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 і 2 арт. 342 КК). У траіх затрыманых 14 ліпеня вясноўцаў назіраюцца праблемы з ліставаннем, але некаторыя весткі ўсё ж такі даходзяць да блізкіх. Жонка Валянціна Стэфановіча Аліна атрымала ўчора адразу два лісты ад 18 і 23 верасня. Праваабаронца распавёў, як удасканальвае навыкі выкладчыка, распавядаючы 11-12 сукамернікам пра войны і малюючы мапы, пра адчуванне падтрымкі з волі і чаму цэнзар не прапусціў з "Валадаркі" малюнкі-прыгоды кісуна ў турме. Валянцін Стэфановіч піша, што адчувае вялікую падтрымку ад блізкіх, калегаў і неабыякавых людзей, але ўсё роўна сумуе па сям'і:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы, распачатай паводле арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) у дачыненні былой студэнткі віцебскага «худграфу» Юліі Алейнік. Яе абвінавачваюць у тым, што на бетоннай трубе яна напісала 7 літар: «БЧБ жыве». Дзяўчыну ўжо адлічылі з універсітэту.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі абласны суд 27 верасня вынес рашэнне па крымінальнай справе Сяргея Пруса і Дзмітрыя Бондарава, якіх абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (ч. 3 арт. 130 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за аўторак, 28 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 верасня пачаўся суд над восьмай групай па "справе карагодаў". У гэты раз шэсць чалавек выступаюць абвінавачанымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сярод іх — палітзняволены пружанец Алег Кулеша, якога ўжо больш за тры месяцы ўтрымліваюць за кратамі. Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, 81 чалавеку ўжо вынесен прысуд. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Справу супраць восьмай групы разглядае суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Андрэй Манько. Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.
- Катэгорыя: Вясна
24 верасня 2021 года на 48-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай вуснай абноўленай інфармацыі УВКПЧ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў 7 верасня сваё рашэнне па справе Аляксея Міхалені, расстралянага ў траўні 2018 г.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў 7 верасня сваё рашэнне па справе Аляксея Міхалені, расстралянага ў траўні 2018 г.