Максім Ялканаў. Першы раз Максім Ялканаў быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Гомеля 18 чэрвеня за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (арт. 342 КК РБ).

Суд Савецкага раёну Гомеля 29 верасня разглядае крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Палітзняволенаму Ігару Банцару змянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію: 29 верасня яго асудзілі да 1 месяца і 25 дзён калоніі. Такога рашэння дамаглася адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе мужчына адбывае пакаранне па арт. 339 Крымінальнага кодэкса з 17 чэрвеня. Суддзя Алексіенка абвінаваціла палітвязня ў парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Суд быў выязны, праходзіў у будынку папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 Віцебска. Паседжанне праходзіла фактычна ў закрытым рэжыме. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў Краўцоў, піша "Радыё Свабода". Суд вырашыў змяніць яму рэжым утрыманьня на больш жорсткі пасля некалькіх парушэнняў. Адміністрацыя выставіла прэтэнзіі Банцару за шэсць эпізодаў. Сярод іх: заснуў на стуле, не пагаліўся, не выканаў каманду «адбой». Адміністрацыя лічыць, што гэтага дастаткова, каб замяніць Банцару абмежаванне волі на пазбаўленне волі. Ігар лічыць прэтэнзіі адміністрацыі палітычным ціскам.

Роўна год таму, 29 верасня 2020 года, ў Беларусі быў вынесены першы палітычна матываваны прысуд за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй. У той дзень у судзе Маладзечанскага раёна Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой АМАПавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцігнеева — на тры гады. Цяпер Павел адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі, а Уладзіслаў — у навапалоцкай. 29 верасня мінулага году колькасць палітзняволеных у Беларусі складала 73 чалавекі, за год гэтая колькасць узрасла амаль у дзесяць разоў. Колькі чалавек асудзілі па крымінальных "пратэсных" артыкулах, колькі адправілі ў калоніі, самыя суровыя прысуды за год — "Вясна" прыводзіць лічбы крымінальнага палітычнага пераследу за год. На працягу гэтага года асноўным відам рэпрэсій стаў крымінальны пераслед грамадзян, якія адкрыта выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю і нязгоду з уладай. Дагэтуль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваецца хваля затрыманняў па крымінальных справах, распачатых у сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў і свабод падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі летась. Усяго, па дадзеных сілавых ведамстваў, са жніўня 2020 года ў Беларусі распачалі 4691 крымінальных справаў у сувязі з падзеямі, звязаных з акцыямі пратэсту.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай суполкай Libereco, сімвалічныя "хросныя" з’явіліся ў беларускіх палітвязняў Паўла Мазько, Марыны Золатавай, Уладзіміра і Надзеі Калачоў, Дзмітрыя Панько, Уладзіслава Макавецкага, Пятра і Юлію Марчанак, Алены Талкачовай і Міхаіла Феранца. catherine-ardagh.jpg

Кірыл Чарткоў. Суд Ленінскага раёна Мінска 29 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы Кірыла Чарткова, якога вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за сераду, 29 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Суд Савецкага раёна Гомеля 28 верасня суд Савецкага раёну Гомеля пакараў мясцовага жыхара Вячаслава Савічава годам пазбаўлення волі за «здзек з дзяржаўнага сімвала». Шкоду ад здейсненага злачынства ацанілі ў 21 рубель.

Суд Баранавіцкага раёна. Фота: intex-press.by У судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 28 верасня адбыўся суд над Віталём Коршунам, якога вінавацілі ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутранных спраў з мэтай змены характара яго дзейнасці шляхам пагрозы знічшэння маёмасці (арт. 365 Крымінальнага кодэкса).

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 28 верасня 2021 г.