- Катэгорыя: Вясна
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікае асобаў, групы і арганізацыі прадставіць інфармацыю і дакументацыю, якая мае дачыненне да мандата* па разглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязня гарадзенца Андрэя Баранава затрымалі месяц таму ў рамках справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Да гэтага моманту Андрэй працаваў на прадпрыемстве "Гродна Азот", ён любіць гістарычную літаратуру, спорт і падарожжы. Дома Андрэя чакае сям'я: праз два тыдні пасля затрымання ў палітвязня нарадзілася дачушка Маша. Тата дагэтуль бачыў яе толькі на фотаздымках.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння – 100 дзён, як праваабронцы “Вясны” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца ў зняволенні за сваю праваабрончую дзейнасць. Яны былі затрыманыя 14 ліпеня па абвінавачванні ў арганізацыі актыўных дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама нясплаце падаткаў і з той пары ўтрымліваюцца ў СІЗА-1. За гэтыя 100 дзён блізкія, сябры і калегі Алеся, Валянціна і Уладзіміра не так шмат атрымалі ад іх лістоў і вестак, аднак “вясноўны” застаюцца непахіснымі ў сваіх поглядах і каштоўнасцях нават за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння юрыст ПЦ “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбраы” Уладзімір Лабковіч адзначае свой 43-ці Дзень народзінаў. На жаль, наш калега не зможа сустрэць яго ў коле сям’і ды сяброў, а вымушана знаходзіцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч ужо 20 год з’яўляецца сябрам “Вясны” і амаль столькі ж — каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у Беларусі. Мэта кампаніі — незалежнае і непрадузятае назіранне за тым, ці было рэалізавана ў беларусаў іх права абіраць і быць абраным падчас розных выбараў. Акрамя гэтага Уладзімір Лабковіч мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. І сёння, у дзень народзінаў правабаронцы, які ён сустракае за кратамі, калегі зняволенага “вясноўца” ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч ужо 20 год з’яўляецца сябрам “Вясны” і амаль столькі ж — каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у Беларусі. Мэта кампаніі — незалежнае і непрадузятае назіранне за тым, ці было рэалізавана ў беларусаў іх права абіраць і быць абраным падчас розных выбараў. Акрамя гэтага Уладзімір Лабковіч мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. І сёння, у дзень народзінаў правабаронцы, які ён сустракае за кратамі, калегі зняволенага “вясноўца” ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі абласны суд 7 кастрычніка прызначыў пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 24-гадоваму асіпаўчаніну Іллю Дубскаму. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да сілавікоў) і 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) за 16 каментароў у тэлеграм-каналах "Осиповичи для жизни" і "Минск 97%", а таксама за галасавое паведамленне з пагрозамі ў Viber маёру спецназу. Сярод пакінутых каментары: "позор МВД и военным", "мусорье поганое", "все уже на пределе", "кидать в него камень" і іншыя. Першае апытанне Дубскага па факце пакінутых ім каментароў у тэлеграм-каналах адбылося ў ІЧУ Асіповічаў, дзе ён адбываў 13-сутачны арышт па артыкуле 24.23 КОАП. Паводле слоў сваякоў, адтуль ён выйшаў "з апёкамі ад цыгарэт на целе, на руках". На судзе агучылі вынікі экспертызы, якая пацвердзіла, што напісанне каментароў абумоўлена наяўнасцю ў Іллі псіхічнага захворвання. Крымінальную справу разглядала суддзя Магілёўскага абласнога суду Ірына Ланчава. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра крымінальную справу і суд над асіпаўчанінам. Іллю Дубскаму з Асіповічаў — 24 гады. З іх два гады ён ужо паспеў адбыць у калоніі па наркатычным артыкуле 328 КК за “закладкі”. Пасля гэтага ён яшчэ раз трапіў у сістэму ДВП МУС — адбываў тры з паловай гады "хіміі" за злоснае хуліганства, выйшаў па амністыі.
- Катэгорыя: Вясна
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю 22 і 23 кастрычніка пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна, але на іх склалі новыя пратаколы. Сёння над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. 21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. На гэты раз пратакол на Анастасію склалі за перасыл мужу 21 чэрвеня паведамлення з канала «Hехта». Сваю віну дзяўчына прызнала цалкам. Яна растлумачыла, што на той момант яна не ведала, што канал унесены ў спіс «экстрэмісцкіх». Адвакатка звярнула ўвагу суддзі на шматлікія памылкі ў матэрыялах справы, але суддзя на гэта не адрэагавала. Справу Анастасіі суддзя Шоцік разглядзела за 12 хвілін.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка вынеслі прысуды двум фігурантам "пінскай справы". Палітзняволенага Іллю Бохана і Сцяпана Дразда суддзя Андрэй Грушко прызнаў вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і асудзіў да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі адпаведна. Менавіта такое пакаранне запрасіла для іх пракурорка Алена Ціхановіч. Гэта ўжо трэцяя асуджаная група па "пінскай справе" — агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску з 9 на 10 жніўня пазбавілі волі 26 чалавек. "Вясна" распавядае, што вядома пра суд над трэцяй групай фігурантаў гэтай гучнай справы. Як піша "Брэсцкая вясна", паводле версіі абвінавачвання, Сцяпана Дразда абвінавацілі ў замахах (але не ўдараў) рукамі, адным удар ыпа міліцэйскім шчыце, які ў сваю чаргу зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы. Згодна з зачытаным на судзе выніку медэкспертызы ад 12 жніўня 2020, у Паліводы "выяўленая рана на левай назе даўнасцю ад 2 да 6 сутак. Дзяржабвінавачванне заявіла, што "не выключае яе ўтварэнне ад удару Драздом па шчыце і пасля па гэтай назе". Відэа з ударам нагой па шчыце мелася ў матэрыялах справы.