Суд горада Полацка. Фота: "Віцебская Вясна". Суд горада Полацка 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе ураджэнкі Узбекістану Зухры Берасневай, якую абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: знявага прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК), паклёп (арт.188 КК).

Анаіс Марын НЬЮ-ЁРК (25 кастрычніка 2021 г.) — Беларусь адмаўляе жанчынам у шматлікіх правах і свабодах, гарантаваных міжнародным правам правоў чалавека, а жанчыны-актывісткі зазнаюць гвалтоўныя знікненні, катаванні, жорсткае абыходжанне і нават выгнанне, паведаміла сёння Генеральнай Асамблеі ААН экспертка па правах чалавека.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за аўторак, 26 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 18 па 22 кастрычніка па адміністрацыйных справах да арышту асудзілі не менш за 12 чалавек. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

У судзе Брэсцкага раёна 25 кастрычніка пачалі судзіць адразу дзевятую і дзясятую групу па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Сёння на лаве падсудных 16 чалавек, сярод якіх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў. Справу разглядае суддзя Кацярына Рамашка. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, 87 чалавеку ўжо вынесен прысуд. 25 кастрычніка судзяць адразу 16 чалавек:

Палітзняволенага жыхара Баранавіч Уладзіміра Ланкевіча асудзілі сёлета ў красавіку да трох гадоў зняволення, якія ён ужо адбывае ў "Віцьбе". 33-гадовага машыніста цеплавоза прызналі вінаватым у спробе блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Дома Уладзіміра чакаюць жонка, двухгадовы сын і пяцігадовая дачка, якім маці кажа, што тата "паехаў працаваць з салдацікамі". Нядаўна палітвязню далі вымову ў калоніі за тое, што на абедзе еў згушчонку. Сваякі палітвязня распавялі "Вясне" гісторыю Уладзіміра.  Паводле сваякоў, Уладзіміра Ланкевіча затрымалі 7 снежня мінулага года ў яго дома ў Баранавічах. Падчас затрымання ў кватэры знаходзіліся жонка і двое дзяцей.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за панядзелак, 25 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Суд Мінскага раёна. У судзе Мінскага раёна 13 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). На лаве дасудных – тэхнік-праграміст з Сенніцы Алег Гармазінскі. Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 22-23 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.

За апошнія дні ад праваабаронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча некалькі чалавек атрымалі лісты. У іх Валянцін дзякуе за віншаванні з Днём народзінаў, які ён адзначыў 14 кастрычніка, піша, што ў яго ўсё добра, а таксама выказвае надзею на хуткія змены ў лепшы бок. “У мяне ўсё нармальна, настрой добры, у тым ліку дзякуючы падтрымкі знаёмых і незнаёмых, але такіх родных людзей.