Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Фота Радыё Свабода Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных выступаў, якія прайшлі ў Беларусі ў 2020 годзе. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Больш за год валанцёр “Вясны” Андрэй Чапюк утрымліваецца ў СІЗА. За гэты час ён прачытаў 55 кніг, заканспектаваў тры агульныя сшыткі па кнізе па праграмаванні і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Ягоная дзяўчына Алена распавядае: прага да ведаў і ўседлівасць заўсёды былі моцнымі бакамі хлопца. Але першае, што яна адзначае, калі просіш яе распавесці пра Андрэя, – ягоную дабрыню і гатоўнасць прыйсці на дапамогу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 27-28 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Гомеля 27 лістапада працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

У МІнску каля Стэлы 9 жніўня 2020 года. Фота: АР У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 кастрычніка разглядаецца крымінальная справа касіра-кантралёра Яніны Сяргейчык. Яе вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Дзяніс Бацян Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе Дзяніса Бацяна, па абвінавачванні яго ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

У гомельскім следчым ізалятары амаль тры месяцы ўтрымліваецца 49-гадовая былая супрацоўніца прадпрыемства "Гомельшпалеры" Ларыса Кузьменка. Ёй прад'явілі абвінавачванне за гвалт ці пагрозу гвалту супрацоўнікам АУС за нядзельны Марш 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Тады жанчыну асудзілі да сямі сутак арышту, але пасля абвяшчэння пастановы ў судзе ў яе здарыўся нервовы зрыў, пасля якога яна правяла ў лякарні два месяцы. Арыштавалі па крымінальным артыкуле Ларысу сёлета ў жніўні. Жанчыне выставілі абвінавачванні ў тым, што яна "грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, тым самым зрушыла яго з месца і не дазволіла яму працаваць". У Ларысы дыягнаставанае дэпрэсіўнае расстройства з сіндромам клаўстрафобіі, таму ў СІЗА ёй асабліва цяжка: сваю камеру яна называе "газавай". Яе наведвае псіхолаг, але з-за прафуліку жанчыну па СІЗА водзяць толькі ў кайданках. Дагэтуль Ларыса не змагла прызвычаіцца да такіх умоваў. Пры гэтым жанчына імкнецца лістамі падтрымліваць сваю дачку і рабіць прыемнае трохгадоваму ўнуку: яна дасылае канверты, якія вырабляюць з дапамогай бульбянога пюрэ замест клею, піша ўнуку казкі і стварае малюнкі, напрыклад, "знайдзі 10 адрозненняў". Дачка Ларысы Аліна распавяла "Вясне" гісторыю сваёй маці. 27 верасня мінулага года ў некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку ў Гомелі, прайшоў традыцыйны нядзельны Марш. На 50-ы дзень пратэстаў беларусы выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць нязгоду з сакрэтнай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі. Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманні, але больш за ўсіх у той дзень сваёй жорсткасцю вылучыліся гомельскія сілавікі. 


Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. «Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка. Сваякі зняволеных могуць адпраўляць грошы вязням на паштовы адрас, пазначаючы: адрас утрымання зняволенага(-ай),  яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. 13 кастрычніка пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі пакаранне палітзняволеным праваабаронцам: для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы — па тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка — два з паловай гады пазбаўлення волі. 18 кастрычніка мусілі працягнуцца спрэчкі бакоў, але Марыя Тарасенка не з'явілася на суд. 

Затрыманні ў Мінску 8 верасня 2020 года. Фота: DW Суд Фрунзенскага раёна Мінска 26 кастрычніка працягвае разгляд крымінальнай справы Дзяніса Бацяна, па абвінавачванні яго ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).