- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 29-30 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. «Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка. Сваякі зняволеных могуць адпраўляць грошы вязням на паштовы адрас, пазначаючы: адрас утрымання зняволенага(-ай), яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Минска разглядаецца крымінальная справа Яўгенія Крачкоўскага, абвінавачанага ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ). Падзеі тычацца 9 жніўня 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна 29 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму музыкі Дзмітрыю Шыманскаму, якога вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях – ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Ужо як тры з паловай месяцы намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1. Праваабаронца ў лістах да каляжанкі выказаў сваё меркаванне пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне. "У мяне асаблівых зменаў няма. Дні ідуць, хутка ўжо чатыры месяцы як я тут. Мяркую, што меру стрымання і само следства яшчэ працягнуць на два ці тры месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 27 кастрычніка паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" асудзілі 57-гадовага Андрэя Васілеўскага. Мужчыну прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага — таго самага міліцыянта, які паваліўся на зямлю падчас тузаніны 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле версіі абвінавачвання, Васілеўскі пакінуў каментар у "Аднакласніках" пад допісам Вольгі Карач са словам "мразь". На той момант Казлоўскі працаваў старшым участковым, цяпер ён — начальнік штаба УУС Ленінскага раёна Гродна. Васілеўскага, які мае другую групу інваліднасці ў сувязі з праблемамі з сэрцам, трымалі пад вартай за каментар амаль месяц. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Уладзімір Рабаў. Паводле версіі абвінавачвання, Андрэй Васілеўскі 30 траўня 2020 года на старонцы у "Аднакласніках" пад допісам Вольгі Карач з мэтай знявагі гонару і годнасці ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку пакінуў каментар у дачыненні да Уладзіміра Казлоўскага са словам "мразь", якое лінгвістычная экспертыза прызнала абразлівым.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Гомеля 29 кастрычніка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна 28 кастрычніка разгледжаная яшчэ адна крымінальная справа па абвінавачванні мясцовых жыхароў Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка вынеслі прысуд Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх вінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса).
- Катэгорыя: Вясна
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рык Дамс "рашуча асудзіў" рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі, піша БелаПАН. Дамс заклікаў беларускія ўлады "ў поўнай меры паважаць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама ўсе іншыя правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь".