Мінск, 9 жніўня 2020 года. Фота: "НН". У судзе Савецкага раёна Мінска 1 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да афіцыянта Ігара Каранеўскага. Яго вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК РБ).

Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 25 па 29 кастрычніка па адміністрацыйных справах да арышту асудзілі не менш за 16 чалавек, яшчэ чатыром прызначылі штрафы, а ў дачыненні як мінімум пяці чалавек - вынік разгляду невядомы. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве", "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Гомеля1 лістапада вынес рашэнне па крымінальнайсправыў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Перад пачаткам судовага працэсу. Фота spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, якія зрабіліся асноўным інструментам рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў з пачаткам леташняй кампаніі па выбарах прэзідэнта.

Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 25 па 29 кастрычніка па адміністрацыйных справах да арышту асудзілі не менш за 16 чалавек, яшчэ чатыром прызначылі штрафы, а ў дачыненні як мінімум пяці чалавек - вынік разгляду невядомы. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве", "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Фота: Рэгіянальная газета. Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org 29 кастрычніка ў судзе Заводзкага раёна паводле арт.342 Крымінльнага кодэкса асудзілі 32-гадовага Аляксея Закіева. Суддзя Касцюкевіч прызнала яго вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту. Яна прызначыла пакаранне тэрмінам 1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пад вартай Аляксей знаходзіцца з 17 чэрвеня 2021 года.

45-гадовага палітвязня актывіста і праграміста з Гомеля Станіслава Мачалава затрымалі пяць месяцаў таму за ўдзел у Маршы салідарнасці 20 верасня мінулага года. Супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ў СІЗА-3. Нядаўна яму выставілі яшчэ адно абвінавачванне – па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Вядома, што Станіслаў не прызнае віну і адмаўляецца ад дачы паказанняў. У СІЗА палітвязень імкнецца не губляць час, а праводзіць яго з карысцю: працягвае самаадукавацца па праграмаванні, вывучаць ангельскую мову, займацца спортам і вучыцца маляванню. Апошнім часам у Станіслава праблемы з карэспандэнцыяй: цэнзар не выпускае яго малюнкі, бо бачыць у іх дэструктыўныя карыкатуры, а "Жыве Беларусь!" зачышчае лязом. Але палітвязень працягвае дзяліцца пацешнымі турэмнымі гісторыямі штодзённасці і распавядаць пра сябе. Сяброўка палітзняволенага гамяльчука Святлана распавяла "Вясне" гісторыю Станіслава Мачалава. "Станіслаў – чалавек з развітым пачуццём справядлівасці і высакароднасці, заўсёды дапамагаў слабым і адгукаўся на просьбы аб дапамозе. Таму актыўным быў заўсёды, яму цікавыя новыя сферы жыцця і новы вопыт. Ён не застаўся абыякавы, калі 9 жніўня 2020 у беларусаў усёй краіны скралі галасы падчас фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах, выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю мірным спосабам. Выказваў салідарнасць і падтрымку ўжо затрыманым паводле "народных" артыкулаў, збіраў і адпраўляў перадачы, пісаў лісты". 

30 кастрычніка адзначаецца Дзень палітвязня ў СССР. Пачынаючы з 1974 года палітвязні ў савецкіх лагерах аб'яўлялі галадоўку і праводзілі акцыі пратэсту. "Вясна" прапануе ўспомніць, што гэта за дзень і як ён паўстаў – разам з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і гісторыка-асветніцкага таварыства "Міжнародны Мемарыял". Першапачаткова 30 кастрычніка планавалася назваць Днём савецкага палітвязня. Пра гэта кажа Аляксей Макараў, гісторык і супрацоўнік "Міжнароднага Мемарыяла", а таксама сябра Рады ПЦ "Мемарыял"):

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). На мінулым тыдні больш за ўсё судзілі за абразы і здзекі над дзяржаўнымі сімваламі. За "Не долго, тварь, осталось" — два з палова гады “хіміі”