У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада вынеслі прысуд 28-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Дзянісу Лазоўскаму. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў у Мінску суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла яго па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі". Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам Дзяніс выйшаў на волю. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Фёдар Сініцкі. Дзяніса Лазоўскага абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку, а менавіта, у тым, што 9 жніўня мінулага года ён блакаваў дарогу счэпкай, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у ладкі. На судзе Дзяніс Лазоўскі віну прызнаў і раскаяўся ў зробленым.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org У судзе Цэнтральнага раёна Мінска слухаецца крымінальная справа жыхара Вялікага Сціклева Андрэя Юніка. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (арт. 342 КК РБ).

Мінск, 9 жніўня 2020 года. У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да афіцыянта Ігара Каранеўскага. Яго абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК РБ).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі палітвязня Максіма Клімовіча. Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам ён выйшаў на волю. Былога супрацоўніка АМАПа, які звольніўся яшчэ ў 2012 годзе (але пры затрыманні яму гэта ўзгадалі), абвінавацілі ў перакрыцці дарог счэпкай на акцыі пратэсту ў дзень выбараў. На суд пад канвоем і ў кайданках прывялі сябра Клімовіча, які таксама знаходзіцца пад вартай па гэтым эпізодзе — яго дапытвалі з клеткі побач з абвінавачаным. Справу разглядаў Юрый Машкетаў, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Селякоў. Паводле абвінавачвання, Максім Клімовіч 9 жніўня стаяў у счэпцы локцямі на Стэле, выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў воплескі рукамі, чым блакаваў рух транспартных сродкаў, парушыў грамадскі парадак і здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 1-2 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2021 Высновы:

Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ 2 лістапада Мінскі абласны суд разглядаў апеляцыю на прысуд шматразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксею Кудзіну.

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота Як стала вядома правабаронцам "Вясны", у судзе Савецкага раёна г. Мінска 29 кастрычніка агучылі прысуд па крымільнай справе ў дачыненні да палітзняволенага Вадзіма Гіля, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК).

Ужо як тры з паловай месяцы намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1. Праваабаронца ў лістах да каляжанкі выказаў сваё меркаванне пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне. "У мяне асаблівых зменаў няма. Дні ідуць, хутка ўжо чатыры месяцы як я тут. Мяркую, што меру стрымання і само следства яшчэ працягнуць на два ці тры месяцы.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org 29 кастрычніка ў судзе Заводзкага раёна паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса асудзілі 32-гадовага палітвязня Аляксея Зікеева. Суддзя Касцюкевіч прызнала яго вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту. Яна прызначыла пакаранне тэрмінам 1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пад вартай Аляксей знаходзіцца з 17 чэрвеня 2021 года.