- Катэгорыя: Вясна
4 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Аляксандра Базарава. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні».
- Катэгорыя: Вясна
3 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Аляксандра Бялевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».
- Катэгорыя: Вясна
9 сакавіка ў Мазыры да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Антона Кошчанку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне запрасіў прадстаўнік пракуратуры Ярмоленка. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Новікава.
- Катэгорыя: Вясна
У апублікаваным сёння дакладзе ўпраўлення ААН па правах чалавека вядзецца гаворка аб тым, што ў Беларусі працягваецца ціск урада на апанентаў, грамадзянскую супольнасць, журналістаў і адвакатаў, што прывяло да парушэння асноўных правоў чалавека дзясяткаў тысяч жыхароў і да неспрыяльных наступстваў у жыцці вялікай колькасці іншых людзей, пры тым, што няма ніякіх сведчанняў таго, што злачынцы прыцягнутыя да адказнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля пачатку вайны затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" 6 сакавіка пісала, што з-за дыверсій ("рэйкавай вайны") і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі, па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя воінскія эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў. Затрыманым інкрымінуюць падтрыхтоўку да акта тэрарызма, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтых справах. Як паведамляла МУС, з 28 лютага на 1 сакавіка на тэрыторыі Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей зафіксавана тры факты знішчэння сігнальнага абсталявання, блакавання чыгуначных шляхоў. Супраць затрыманых узбуджаюць крымінальныя справы па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызма).
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Салігорска Павел Крашакоў, які быў асуджаны 20 снежня 2021 года суд Салігорскага раёна да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 з паловай гады па арт 342 і 363 Крымінальнага кодэкса, даслаў сваёй маці чарговы ліст. У ім размова йдзе пра магчымасць памілавання.
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 8 і 9 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў вынікі рэферэндуму па ўнясенні правак у Канстытуцыю – за змены ў асноўны закон краіны выказаліся 82,86% удзельнікаў рэферэндуму. 4 сакавіка Лукашэнка падпісаў "рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму". Пры гэтым "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што вынікі галасавання рэферэндуму не былі апублікаваныя на сайтах аблвыканкамаў, гарвыканкамаў і райвыканкамаў. Упершыню за ўсе гады праведзеных выбараў не публікуецца інфармацыя аб выніках галасавання па Гродзенскай вобласці. Так, на сайтах Гродзенскага аблвыканкама, гарвыканкама, 17 райвыканкамаў вобласці, Кастрычніцкай і Ленінскай адміністрацый Гродна адсутнічала інфармацыя пра дату пасяджэнняў выбарчых камісій па сцвярджэнні пратаколаў, вынікаў галасавання па рэферэндуму. Не апублікаваныя таксама на сайтах вынікі галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 6 і 7 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: