- Катэгорыя: Вясна
Увечары 27 лютага каля Генштабу ў Мінску сабралася шмат людзей на антываеннай акцыі пратэсту супраць нападу Расеі на Украіну. Людзі скандавалі "Слава Украіне" і "Не вайне". Праз некаторы час сілавікі пачалі іх жорстка затрымліваць. Міліцыянты збівалі дубінкамі ўдзельнікаў акцыі, а потым зацягвалі іх у аўтазакі. Цягам трох дзён судовага канвееру суддзі разглядзлі больш за 628 адміністрацыйных справаў і закінулі за краты мінімум 589 чалавек. Былы арыштант распавёў "Вясне", як і за што сілавікі працягваюць збіваць і катаваць беларусаў, а таксама пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь можна назваць міліцэйскай дзяржавай. Асноўнай функцыяй сілавога апарату апошнія два гады стала недапушчэнне і спыненне ўсіх пратэсных актыўнасцяў і праяваў у краіне. Пры гэтым, кантроль за сілавікамі таксама ўзмацніўся, каб не дапусціць падтрымкі імі дэмакрытычнага руху Беларусі. У траўні мінулага года Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў больш за 80 экс-сілавікоў, якія ўступілі ў незалежнае аб’яднанне сілавікоў ByPOL ці падтрымлівалі акцыі пратэсту: удзельнічалі ў Маршах, выказваліся ў сацсетках пра прадстаўнікоў улады, "злівалі" службовыя дакументы, праслухоўкі апазіцыйным тэлерам-каналам і іншае. Падпалкоўнік КДБ, падпалкоўнік ваеннай разведкі, спецсувязіст Генштаба Узброеных сіл, былыя міліцыянты, пракуроры, следчыя – праваабаронцам вядомыя мінімум 16 фактаў іх пераследу. Іх судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту, распальванне сацыяльнай варожасці, здраду дзяржаве, абразу прадстаўнікоў улады і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. У большасці выпадкаў іх пераслед носіць яўна палітычна матываваны характар, а пра некаторыя вядома толькі з дзяржаўных медыя. Распавядаем, як дзяржава пераследуе былых сілавікоў і вайскоўцаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі. На дадзены момант, за кратамі па палітычных матывах знаходзіцца чатыры экс-следчыя.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 14 сакавіка працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 14 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў суботу, 12 сакавіка, завяршыў разгляд крымінальнай справы вядучага радыёстанцыі "Гомель", палітвязня Аляксея Кругляка, вядомага пад псеўданімам Аляксей Каверын. Журналіста абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
11 сакавіка 2022 года 18-гадовага палітвязня Ягора Леўчыка асудзілі да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.369, ч.1 арт.342, арт.391, ч.1 арт. 368.
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Пакуль беларускія ўлады выступаюць у якасці саагрэсараў, сілавікі працягваюць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўжыванне іншых форм ціску за грамадзянскую пазіцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 11-12 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 сакавіка распачаўся працэс над палітвязнем Віталём Барысевічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над палітзняволеным былым памочнікам пракурора Першамайскага раёна сталіцы Яўгенам Бабаком, якога ўжо дзевяць месяцаў утрымліваюць пад вартай. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці). Справу супраць палітвязня разглядае суддзя Валянціна Зенькевіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівае сумнавядомая Аліна Касьянчык. Працэс зрабілі закрытым. Як піша "Наша Ніва", напачатку працэса Касьянчык заявіла хадайніцтва зрабіць пасяджэнне закрытым, бо ў матэрыялах справы маецца інфармацыя з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Перад закрыццём працэсу Яўген паспеў пацікавіцца курсам рубля і паіранізаваць, што незадоўга да затрымання планаваў пераехаць у Кіеў. Таму цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць.
- Катэгорыя: Вясна
9 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Андрэя Вераб’я, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».