- Катэгорыя: Вясна
Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT) і Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) запрашае зацікаўленых асоб на віртуальнае паралельнае мерапрыемства падчас 49-й сесіі СПЧ, прысвечанай Беларусі, якое адбудзецца 17 сакавіка 2022 года ў 13.30. У той жа дзень, 17 сакавіка 2022 года, УВКПЧ прадставіць Савету па правах чалавека ААН (СПЧ) свой Даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пасля чаго СПЧ прыме рашэнне аб магчымым падаўжэнні мандата. Дадзенае паралельнае мерапрыемства арганізавана для абмеркавання высноў УВКПЧ і ролі грамадзянскай супольнасці і экспертаў УВКПЧ у справе прыцягнення да адказнасці за катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека, а таксама далейшых крокаў міжнароднай супольнасці.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе валанцёркі і актывісткі “Нашага Дому”, палітзняволенай Юлі Гарачкі. Яе абвінавацілі ў "іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх" (ч. 2 арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 16 сакавіка працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 16 сакавіка.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 15 сакавіка працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 15 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда 15 сакавіка вынесла прысуд пра справе палітвязня і IT-спецыяліста Дзмітрыя Падрэза. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт.364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе аб распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы, незаконных дзеяннях і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці у дачыненні да жыхара сталіцы, палітычнага зняволенага Вячаслава Кандыбы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай Ірыны Радзьковай. Жанчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
15 сакавіка 2022 года ў судзе Заводзкага раёна Мінска вынесеныя прысуды галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу і прысудзіла кожнаму па 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі прасіў прызначыць пракурор Мікалай Дзяцел.