Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 8 і 9 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка больш за месяц не атрымлівае лістоў у калоніі

Леанід Судаленка ў судзе. Фота: Гомельскія ведамасці
Леанід Судаленка ў судзе. Фота: Гомельскія ведамасці

Жонка палітвязня Леаніда Судаленкі распавяла «Народнай Волі» пра яго справыі тое, што ён не атрымлівае лістоў нават ад дзяцей.

«Днямі прыйшоў чарговы ліст ад Леаніда. Ва ўсіх лістах паведамляе, што яму ніякую карэспандэнцыю не аддаюць. 27 студзеня яго этапіравалі ў калонію, і з таго часу фактычна ніводнае пісьмо з волі не атрымаў — нават ад мяне і ад дзяцей».

Праваабаронца працуе рознарабочым на дрэваапрацоўцы:

«Прыбірае пілавінне, нешта прыносіць, нешта адносіць, таму не вельмі складаная праца, а вось па здароўі рэжым не зменены.

Днямі адвакатка хацела ў калоніі спаткацца з Леанідам, але не ўдалося. Мужа да адваката так і не прывялі. Матывацыя была такая: маўляў, ён вельмі моцна заняты на працы, і адарваць яго ад працы не ўяўляецца магчымым».

Падтрымаць вясноўца:

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба,

Леаніду Леанідавічу Судаленку

Як мінімум чатырох жыхароў Брэста затрымалі 8 сакавіка каля помніка Тарасу Шаўчэнку

Алег Вялаў. Фота:
Алег Вялаў. Фота: "Берасцейская вясна".

Улады раней дазволілі там мітынг, але сёння міліцыя не падпускала людзей да месца яго правядзення, а асобных людзей затрымлівала, паведамляе "Наша Ніва". Сярод затрыманых —  9 сакавіка—дзень нараджэння ўкраінскага класіка.

Вядома, што а 12-й гадзіне пры спробе падыйсці да помніка Тарасу Шаўчэнку у Брэсце, каб ускласці кветкі, затрымалі Алега Вялава. Ён нават яшчэ не паспеў перайсці вуліцу. Каля помніка стаяла больш за шэсць міліцэйскіх аўто, бачна мінімум дзесяць чалавек у форме.

Новая крымінальная справа на Гарадзеншчыне

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 32-гадовага Сяргея Нялепку. Затрыманага прымусілі запісаць так званае "пакаяльнае відэа". Нялепка сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане “Перамога” і ўдзел у “экстрэмісцкіх” чатах. Нібыта ён заклікаў да гвалту над “праваахоўнікамі”. Паведамляецца, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак) і 367 (паклёп на Лукашэнку).

Затрыманні ў Лідзе, Нясвіжы

Паведамляецца, што ў Лідзе затрыманы Сяргей Чарнецкі

У гарадскім пасёлку Сноў Несвіжскага раёна 6 сакавіка супрацоўнікі САХРа затрымалі Аляксея Грыцкевіча. Пры затрыманні выламалі дзверы. 7 сакавіка, у афіцыйны выходны, Аляксея асудзілі ў судзе г. Клецка, але невядома па якім артыкуле яго судзілі і што прызначылі. 

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Рэпрэсіі ў Беларусі: хроніка пераследу 8-9 сакавіка Дапоўнена