- Катэгорыя: Вясна
На 6 сакавіка ў Беларусі налічваецца 1085 палітвязня, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў акцыю пратэста супраць вайны і незаконнага ўторгнення расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 27 лютага, па ўсёй Беларусі на акцыях пратэсту супраць вайны і рэферэндуму затрымалі больш за 800 чалавек. Людзей да гэтага часу ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Па інфармацыі праваабаронцаў, некаторых людзей пасля затрымання збівалі, а на Акрэсціна ім не даюць ежы. Беларускія суды ўжо разглядзелі больш за 267 адміністрацыйных спраў. Агулам за два дні судовага канвееру арыштавалі мінімум 230 чалавек і прызначылі толькі 14 штрафаў. Суддзі разглядаюць справы за сем хвілін і нават працуюць да 21:00. Затрыманых караюць за "ўдзел у масавых мерапрыемствах" (арт. 24.23 КаАП), "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП) або "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). На некаторых міліцыянты складалі адразу па два пратаколы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах на мінулым тыдні. «Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 27 лютага прайшлі масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць вайны і рэферэндуму. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", затрымалі мінімум 908 чалавек па ўсёй краіне. За тры дні судовага канвееру праваабаронцам сталі вядомыя вынікі 628 адміністрацыйных справаў. З іх 589 чалавек пакаралі арыштамі агулам на 8257 сутак і 20 чалавек — штрафамі на агульную суму 45 280 рублёў (1415 базавых велічыняў). Некаторыя справы суддзі разглядалі за сем хвілін і працавалі да 21:00. Затрыманых каралі за "ўдзел у масавых мерапрыемствах" (арт. 24.23 КаАП), "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП), "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" або "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). На некаторых міліцыянты складалі адразу па два пратаколы. Беларусы, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць «Не» вайне ва Украіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах у ізалятарах па ўсёй краіне. Для іх не прымаюць перадачы і не перадаюць лекі. Таксама праваабаронцам вядома, што некаторых збівалі пры затрыманні і ў РУУСах.
- Катэгорыя: Вясна
Трэцяга сакавіка суд Крупскага раёна вынес вырак па справе Сяргея Шынкевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».
- Катэгорыя: Вясна
2 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска разглядзеў справу палітвязня Артура Эшбаева, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Судовае пасяджэнне па справе Эшбаева ўзначальвала судзьдзя Лідзія Целіца.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, за антываенныя акцыі і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца 1 сакавіка: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне ідзе вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі ўтрымання без ежы, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 3 і 4 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: