- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы даведаліся пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Паўловіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
- Катэгорыя: Вясна
Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Агульныя высновы:
- Катэгорыя: Вясна
У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі масава затрымліваюць грамадзян у розных гарадах Беларусі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. Напярэдадні і ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
27 лютага ў Беларусі праходзіць рэфэрэндум аб Канстытуцыі аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю. У спісы для галасавання ўключаныя на 26 тысяч грамадзян Беларусі менш, чым на выбарах 2020 году. Гэта, у асноўным, звязана з палітычнай эміграцыяй, але ўлады не адкрылі ўчасткаў за мяжой, фактычна пазбавіўшы права голаса сотні тысяч беларусаў. Прадстаўнікі апазіцыі ў склад участковых камісій амаль не прайшлі, а прозвішчы сябраў камісій засакрэцілі. На рэферэндуме не будзе назіральнікаў ад АБСЭ, а таксама фактычна адсутнічаюць нацыянальныя незалежныя назіральнікі. На ўчастках ва ўзмоцненым рэжыме працуюць міліцыянты. Рэферэндум праходзіць падчас вайны, якую распачалі 24 лютага ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі і якой беларускія ўлады сталі саюзнікамі агрэсара. Святлана Ціханоўская заклікала ў асноўны дзень галасавання прыходзіць да выбарчых участкаў актыўна выказваць пратэст супраць нападу Расіі на Украіну. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядуць хроніку рэферэндума 27 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
24 лютага ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі распачалі вайну ва Украіну, якая працягваецца да гэтага часу. Беларусь уцягнутая ў гэтую вайну як саюзнік агрэсара. Але гэта не перашкодзіла беларускім уладам па выніках пяцідзённага галавання заявіць пра характэрна высокую яўку выбаршчыкаў — 42,93%. Гэта лічба нават большая за тую, што была на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе — 41,7%. Масавае галасаванне студэнтаў і рабочых, экскурсіі на выбарчых участках, падарункі за галасаванне — "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць, як прайшло ў Беларусі датэрміновае галасаванне. Пра масавыя і арганізаваныя галасаванні, калі студэнты выбудоўваюцца ў вучэбны час у чэргі, не хаваюць нават раённыя газеты і сайты райвыканкамаў. Вось так, напрыклад, датэрмінова галасавалі ў інтэрнаце мінскага БНТУ: "перад адкрыццём участка сабралася не менў за 30 чалавек".
- Катэгорыя: Вясна
Датычна вайны Расіі супраць Украіны Заява сяброў Платформы грамадзянскай салідарнасці
- Катэгорыя: Вясна
24 лютага стала вядома, што палітзняволенаму анархісту Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятара. Цяпер ён прабудзе там да 4 сакавіка. Вядома, што хлопец спыніў галадоўку, якую трымаў з 3 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: