- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі амаль кожны дзень паведамляецца пра затрыманне ўдзельнікаў «мабілізацыйнага плана «Перамога», які 8 лістапада мінулага года быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Штодзень на праўладных тэлеграм-каналах з’яўляюцца «пакаяльныя відэа», на якіх часам збітыя затрыманыя прызнаюцца ў рэгістрацыі ў «Плане Перамога» і заклікаюць іншых не рэгістравацца там. Вядома, што ў хуткім часе пасля стварэння такога бота супрацоўнікі ГУБАЗіКа стварылі аднайменны фэйкавы бот, з дапамогай якога ідэнтыфікуюць беларусаў і затрымліваюць іх пасля рэгістрацыі ці выкананні нейкіх заданняў, якія даюць ім сілавікі. Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы супраць некаторых стваральнікаў «мабілізацыйнага плана «Перамога», а таксама яго ўдзельнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 22 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
17 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суд вынес прысуд па справе Юрыя Давыдава, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, пра якога ў Гродне ходзіць не самая добрая слава: ён часта разглядае "палітычныя" справы і выносіць па іх жорсткія пакаранні.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 21 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 21 сакавіка, у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме распачаўся судовы працэс па крымінальнай справе супраць 38-гадовага падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча, які меў доступ да сакрэтнай інфармацыі ў ведамстве. Пад вартай ён утрымліваецца каля году. Храловіча абвінавачваюць па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча). Справу разглядае суддзя Дзіяна Кучук. Храловічу пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Пра крымінальную справу супраць падпалкоўніка вядома толькі з дзяржаўных СМІ. Год таму на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ “Манкурты“», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Гэта значыць, што пад вартай сілавік знаходзіцца каля году.
- Катэгорыя: Вясна
16 сакавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна быў вынесены прысуд палітвязню Сяргею Красоўскаму: суддзя Юрый Машкетаў прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Пакуль беларускія ўлады выступаюць у якасці саагрэсараў, сілавікі працягваюць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўжыванне іншых форм ціску за грамадзянскую пазіцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 19-21 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за апошнія паўмесяца. «Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваюцца ператрусы, затрыманні і ціск на зняволеных. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Пасля жорсткіх затрыманняў на антываенных акцыях у Мінску 27 і 28 лютага, сілавікі працягвалі збіваць і катаваць беларусаў у ізалятарах. Людзі, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць «Не» вайне ва Украіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах, а супрацоўнікі ўжываюць супраць іх фізічную сілу. Па дадзеных праваабаронцаў, за ўдзел у антываенных акцыях за кратамі апынуліся 616 чалавек. Большасць арыштываных былі ў Мінску, таму сілавікам нават прыйшлося перавезці іх у ІЧУ Жодзіна і Магілёва. Хлопец, які адбываў арышт на Акрэсціна і ў Жодзіне, распавёў «Вясне» пра катаванні і ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, а таксама пра тое, што яго падтрымлівала ўвесь тэрмін.