- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіслава Беліновіча, якое прайшло ў судзе Жодзіна. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 “Абраза прадстаўніка ўлады".
- Катэгорыя: Вясна
9 сакавіка на тэрыторыі турмы №4 г. Магілёва працягнуўся судовы працэс над палітзняволеным анархістам Мікітам Емяльянавым, якога вінавацяць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнні правілаў унутранага распарадку (ч. 2 арт. 411 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У ізалятары часавага ўтрымання Салігорска знаходзіцца ром Арсэн Яновіч. Яго затрымалі 19 лістапада мінулага года як асобу без грамадзянства да дэпартацыі, аднак калі і куды яна адбудзецца — няясна. З дня затрымання мужчыну ні разу не вадзілі на прагулку і ў душ, а ў камеры няма стала і ўмывальніка. Дома без падтрымкі Арсэна засталіся трое дзяцей і цяжарная жонка. Былы сукамернік Арсэна распавёў "Вясне" пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання, у якіх знаходзіцца мужчына амаль чатыры месяцы. Як кажа былы сукамернік Арсэна, "паводле нацыянальнасці ён цыган", яму трошкі больш за 40 гадоў. Да затрымання працаваў рабочым на пілараме ў Светлагорску. Больш за пяць гадоў мужчына афіцыйна працаўладкаваны.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы валанцёркі і актывісткі “Нашага Дому”, палітзняволенай Юлі Гарачкі. Яе абвінавачваюць у "іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх" (ч. 2 арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Фёдара Зуёнка, якое прайшло 4 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна. Непаўнагадовага хлопца абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта. C 2010 года Віктар Паўлаў з'яўляецца ўжо 15-й па ліку асобай, пакаранай Рэспублікай Беларусь падчас разгляду яго справы Камітэтам ААН па правах чалавека, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы Камітэта прыпыніць выкананне прысуду на час разгляду яго скаргі аб заяўленых ім парушэннях яго правоў.
- Катэгорыя: Вясна
10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы палітвязня Паўла Вінаградава, якога вінавацяць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130, ч. 2 арт. 367, арт. 342. Па хадайніцтве пракурора разгляд справы зрабілі закрытым.
- Катэгорыя: Вясна
На чыгуначных вакзалах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 28 лютага былі анансаваныя антываенныя акцыі пратэсту. У прызначаны час каля мінскага вакзалу сабралася шмат тэхнікі, а сілавікі затрымлівалі людзей, якія скандуюць «Не вайне!». Агулам у той дзень было затрымана больш за 70 чалавек. Сярод іх была і дзяўчына, якая выпадкова стала відавочцай хапуна і вырашыла зняць затрыманні на відэа. Сілавікам гэта не спадабалася, таму яе пацягнулі ў бус. Яе ўтрымлівалі ў ЦІПе на Акрэсціна тры дні, а потым выпусцілі, бо скончыўся 72-гадзінны тэрмін з моманту затрымання. Мінчанка распавяла «Вясне» пра збіццё сукамерніцы супрацоўнікам Акрэсціна, пра тое, што ў пяцімясцовай камеры ўтрымлівалі 35 мужчын, а затрыманых 27 лютага жанчын першы раз пакармілі толькі 1 сакавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Пакуль беларускія ўлады выступаюць у якасці саагрэсараў, сілавікі працягваюць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўжыванне іншых форм ціску за грамадзянскую пазіцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 10 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня, вядомага беларускага мастака і перфомера Алеся Пушкіна. Яго абвінавачваюць у здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).