- Катэгорыя: Вясна
У зняволенні Настсся Кухарава ўжо амаль тры месяцы. І сама палітзняволеная, і яе родныя, здаецца, гатовыя ўжо да ўсяго, але трымацца на пазітыве - і маці дзяўчыны, і самой Насты становіцца ўсе цяжэй – лістоў і вітанак з волі ў дзяўчыны становіцца ўсе меней.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 26і 27 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Замах на акт тэрарызму будзе карацца аж да смяротнага пакарання. Адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс адразу ў двух чытаннях прыняла Палата прадстаўнікоў.
- Катэгорыя: Вясна
Прызначаная дата суда над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам, якога абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс пачнецца ў Гродзенскім абласным судзе 16 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Аршанскага раёна і горада Оршы 26 красавіка вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Антаневічу. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Суд разглядзеў справу ў паскораным парадку. Крымінальную справу паводле артыкула 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» у дачыненні да мясцовага 21-гадовага графіціста Рамана Барташа завялі яшчэ 20 сакавіка. Менавіта ў той дзень хлопец намаляваў каля чыгуначнай станцыі «Брэст-Паўднёвы» графіці з надпісам «No war». Уласна кажучы, усё графіці менавіта з гэтага надпісу і складалася. Унізе, праўда, маркерам аўтар пакінуў свой стылізаваны аўтограф.
- Катэгорыя: Вясна
Алесь Капуцкі - праваабаронца з Маладзечна. Правы беларусаў ён адстойвае ўжо больш за 20 гадоў. Як ніхто іншы ён ведае: прававую пятлю на шыі беларусаў улады зацягваюць ужо не першае дзесяцігоддзе, але такога прыгнёту, як пасля жніўня 2020-га мы не адчувалі яшчэ ніколі. Ды і сам праваабаронца не стаў выключэннем: пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў за ім «прыходзілі» не аднойчы. Апошнім разам нагодай для затрымання Алеся сталі перапосты «экстэрмісцкіх матэрыялаў» у мясцовым праваабарончым чаце. За гэта яму чатыры разы запар прысуджалі арышты па 15 сутак. 60 дзён у ІЧУ АУС Маладзечанскага раёна Алесю даліся нялёгка. У якіх умовах ён адбываў арышт, з якімі думкамі вызваліўся і чаму вырашыў пакінуць родную Беларусь, праваабаронца распавёў напярэдадні Дня нараджэння «Вясны». Наша сустрэча з Алесем Капуцкім адбываецца ў бяспечным месцы, у бяспечнай краіне, але і тут увесь час ён сумуе па Радзіме, а сэрца баліць за Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
25 красавіка 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынесеныя прысуды тром мясцовым жыхарам.
- Катэгорыя: Вясна
26 красавіка сваё 26-годдзе адзначае Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Менавіта ў гэты дзень пасля сілавога разгону Чарнобыльскага Шляху ў 1996 годзе неабыякавыя актывісты аб’ядналіся, каб дамагаць затрыманым і іх сем’ям.