Былога следчага, які звольніўся пасля выбараў у знак пратэсту, Мікіту Старажэнку затрымалі сёлета 1 лютага ў гандлёвым цэнтры ў Мінску. І вось ужо трэці месяц ён утрымліваецца ў СІЗА-1 паводле абвінавачвання ў «распальванні сацыяльны варожасці» нібы за тое, што «зліў» звесткі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа ў «пратэсны тэлеграм-канал». Сёння стала вядома, што Мікіту працягнулі тэрмін утрымання да 1 чэрвеня 2022 года. Сукамернік Мікіты, які ўтрымліваўся з ім у карцары ІЧУ Акрэсціна, распавёў «Вясне» пра тое, што даставілі былога следчага туды моцна збітым. Таксама, паводле яго, Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весці справу супраць 16-гадовага збітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча) — тады Мікіта звольніўся са следчых органаў. Мікіта Старажэнка

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН". У судзе Віцебскага раёна 26 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 26 красавіка 2022 г.

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе да 11 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовага палітвязня Аляксея Кудасава. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко. Палітвязень утрымліваецца за кратамі дзевяць месяцаў.  Аляксей быў затрыманы 1 ліпеня 2021 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Але пасля арышту Аляксей не выйшаў на волю, его перавялі ў СІЗА на Валадарскага — ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Але ў суд крымінальная справа супраць Аляксея патрапіла ўжо па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Людміла Кірыленка. Скрыншот з відэа У судзе Жлобінскага раёна 22 красавіка вынесены прысуд прадпрымальніцы з Рагачова Людміле Кірыленка, якую абвінавацілі ў ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Суд Маскоўскага раёна Мінска. Суд Маскоўскага раёна Мінска 25 красавіка разгледзеў крымінальную справу Андрэя Шляпава, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 25 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай мэнэджэркі TAM.BY Дар'і Данілавай. Яе судзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, хоць затрымалі яе з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справ за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Алег Каляда асудзіў палітзняволеную да аднаго года і чатырох месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дар'ю вызвалілі ў залі суда, бо яна адбыла ўжо ўвесь тэрмін пад следствам. На момант затрымання Данілава працавала дырэктаркай IT-кампаніі Rocket Data, яе затрыманне звязвалася са "справай TUT.by". 28 траўня ёй прад'явілі абвінавачванне. Меркавалася, што яе таксама абвінавачваюць па арт. 243 Крымінальнага кодэкса. 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 25 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: