- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска 24 сакавіка вынес прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Амірані Бутыяшвілі. Суддзя Юлія Шут прызначыла мінчуку тры гады «хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Мінску 9 і 10 жніўня 2020 года. Амірані вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў пад вартай у СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
18 красавіка 2022 года вынесены прысуд экс-дырэктару музея "Пружанскі палацык" Юрыю Зялевічу. Суддзя Пружан і Пружанскага раёна Ігар Жытко прызнаў яго вінаватым паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак мужчыне: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 20 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Барысаўскага раёна 19 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Іллі Трубіна. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 289 - акт тэрарызму; ч.2 арт 289 - акт тэрарызму, здзеснены паўторна; ч.2 арт.295 - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч.1 арт. 295 -1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 4 лютага асудзіў да двух гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 50-гадовага мінчука Аляксандра Сакалоўскага. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 30 кастрычніка мінулага года — тады ўчастковы ўбачыў увечары ў краме мужчыну ў навушніках з "Пагоняй". Міліцыянт вырашыў, што той незаконна пікетуе, і прыняў рашэнне яго затрымаць, нягледзячы на тое, што быў на выхадным і ў грамадзянскай форме. Сакалоўскі, калі да яго ў дварах падышоў участковы, падумаў, што на яго нападаюць, — адбылася тузаніна. Мужчыну ўсё ж такі затрымалі і арыштавалі на 15 сутак за незаконны пікет навушнікамі ў краме, а потым супраць яго распачалі крымінальную справу за супраціў участковаму. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла. Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр Сакалоўскі 30 кастрычніка 2021 года, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў Мінску, наўмысна аказаў супраціў, спалучаны з ужываннем гвалту, супрацоўніку органаў унутраных спраў — участковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, які выконваў свае службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку, пры наступных акалічнасцях.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 18-19 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 студзеня да пяці гадоў калоніі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса) асудзілі нядаўняга намесніка генеральнага дырэктара «БелТА» па ідэалагічнай працы Сяргея Адзярыху. Роўна два гады таму ў гэты дзень былога чыноўніка асабіста ўзнагароджваў Лукашэнка за «высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі». Цяпер Адзярыха асуджаны за перадачу прадстаўніку «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення» і тэлеграм-каналу «Нік і Майк» службовай інфармацыі, якая знаходзілася ў ягоным распараджэнні. Матыў — «пазбяганне люстрацыі пасля змены ўлады». Да суда намеснік гендырэктара «БелТА» па ідэалогіі знаходзіўся пад вартай. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Волк, Адзярыха яго ўжо абскардзіў як празмерна строгі, але безвынікова. «Вясна» распавядае, што вядома па справе. Сяргей Адзярыха — нядаўні намеснік гендырэктара «БелТА» па ідэалагічнай працы. У яго падначаленні знаходзіўся 21 супрацоўнік інфармагенцтва. Раней ён працаваў у адміністрацыі Лукашэнкі і нават атрымліваў ад яго ўзнагароды. Напрыклад, яшчэ 10 студзеня 2020 года ён быў сярод працаўнікоў дзяржаўных СМІ, хто быў ганараваны падзякай Лукашэнкі за «высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі».