- Катэгорыя: Вясна
У Гродзенскім абласным судзе 6 траўня вынесены прысуд грамадзянцы Расіі і палітзняволенай Сафіі Сапега, якую абвінавацілі адразу паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы працягваюць сачыць за лёсам ахвяраў катаванняў і жорсткага абыходжання, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня 2020 года. Адзін з іх – жыхар Мінска Дзмітрый Мішакоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
Ад пачатку ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну баранавіцкі аэрадром актыўна выкарыстоўваўся расійскімі вайскоўцамі для палётаў, а інфраструктура чыгункі была задзейнічана для перавозу вайсковай тэхнікі. Некаторыя мясцовыя жыхары вырашылі актыўна супрацьстаяць агрэсіі Расіі, таму дасылалі фотаздымкі расійскай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», а таксама ладзілі дыверсіі на чыгунцы. Праз гэта цягам некалькі тыдняў сілавікі праводзілі рэйды ў Баранавічах па пошуку «рэйкавых партызанаў» і тых, хто распаўсюджвае месцазнаходжанне вайсковай тэхнікі. Так, у сярэдзіне сакавіка супрацоўнікі КДБ затрымалі 19-гадовага Паўла Цупрыянчыка з Баранавічаў, якога спачатку дапыталі ў вайсковай камендатуры, а потым кінулі за краты за «распаўсюд эктрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля арышту ён быў вымушаны з’ехаць за мяжу праз пераслед уладамі. Хлопец распавёў «Вясне» пра допыт супрацоўнікамі контрвыведкі, пра стаўленне сілавікоў да вайны і ўмовы ўтрымання ў баранавіцкім ІЧУ. Незадоўга да вайны ў тэлеграме быў створаны канал «Беларускі Гаюн» для маніторынгу вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі. З першага дня нападу Расіі на Украіну ў ім штодзённа адсочваецца перасоўванне вайсковай тэхнікі, а таксама час ракетных запускаў і палётаў расійскіх самалётаў.
- Катэгорыя: Вясна
Судом Навабеліцкага раёна горада Гомеля 4 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе Кірыла Жыжэнскага аб абразе прэзідэнта Беларусі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе сёння працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай, валанцёра Андрэя Чапюка, палітзняволеных актывістаў анархісцкага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянкі, Паўла Шпетнага, Мікіты Дранца, Андрэя Марача, Данілы Чуля — ідзе чацвёрты працэс па справе. Палітвязняў у закрытым рэжыме агулам судзяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разглядае справу суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Раман Бізюк. Вядома, што яны раней вялі «палітычныя працэсы», на якіх палітвязні часта заяўлялі пра катаванні і збіццё, але гэта было праігнаравана як суддзёй, так і пракурорам. «Вясна» распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Сяргей Хрыпач і пракурор Раман Бізюк.
- Катэгорыя: Вясна
Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.
- Катэгорыя: Вясна
5 траўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна вынесены прысуд 37-гадоваму Івану Карабельнікаву. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса за надпіс "НЕТ ВОЙНЕ" на плоце і прысудзіла Карабельнікава да трох месяцаў арышту. Менавіта столькі запрасіла для мужчыны старшая памочніца пракурора Ленінскага раёна Юлія Даўгала.
- Катэгорыя: Вясна
Веру Цвікевіч затрымалі сёлета 27 студзеня — амаль праз паўтара года пасля выбараў-2020. Дзяўчыне 29 гадоў, яна грамадзянка Расіі з беларускім відам на жыхарства, і ўжо тры месяцы яна знаходзіцца за кратамі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 5 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі "Радзіслава", а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.
- Катэгорыя: Вясна
4 траўня 2022 года ў судзе Жабінкі і Жабінкаўскага раёна вынесеныя прысуды яшчэ 11 абвінавачаным па "справе карагодаў". Суддзя Людміла Рубашэўская падтрымала прапанову пракуроркі Алены Шарко, якая запрасіла для іх тэрміны тыдзень таму, 27 красавіка. Зняволеным агучылі наступныя прысуды: