Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 4 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 29 красавіка-2 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У судзе Ленінскага раёна 4 красавіка вынеслі чарговы прысуд па ўжо "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту з 2020 годзе. Аднак тэрмін у тры гады калоніі для 25-гадовай ветэрынаркі шакаваў усіх. Расказваем, хто такая палітзняволеная Яна Жураўлёва і як праходзіў суд над ёй. Яна Жураўлёва ўжо трэці год працавала ў ветэрынарнай клініцы ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі" ў Ратамцы. Там яе і затрымалі 23 лістапада мінулага года. У Яны быў адпачынак, але яна ўсё роўна выходзіла на працу.

Андрэй Палуда. Фота: ПЦ "Вясна". Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму. Дэпутаты лічаць, што такія новаўвядзенні дапамогуць "стрымліваць дэструктыўныя элементы". Запыталіся ў каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, што чакаць беларускаму грамадству ад новых паправак?

У адным са сваіх лістоў на волю палітзняволеная праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова распавяла пра тое, што адчувала ў першы дзень судовага паседжання над ёй: "Я так жудасна стамілася, не было нават сіл гаварыць. Столькі інфармацыі, асоб, рухаў і ўражанняў. Я ад гэтага ўжо адвыкла.

З моманту затрымання 19 красавіка лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў прайшло 10 сутак. Гэта максімальны час, калі затрыманым павінны быць прад’яўленыя абвінавачанні. Аднак па стане на 29 красавіка практычна нічога невядома ні пра статус бальшыні затрыманых, ні пра сутнасць прад’яўленых ім абвінаванняў.

Максім Сафонаў. Суд Ленінскага раёна Мінска 29 красавіка вынес прысуд 25-гадоваму Максіму Сафонаву. Юнака абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У сярэдзіне сакавіка ў гарадскім пасёлку Расоны асудзілі Мікалая Машарскага, якога прызналі вінаватым у закліках да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Суд над ім прайшоў, пакуль мужчына знаходзіўся ў Расіі. Рашэнне суддзі пра арышт на 20 сутак Машарскі атрымаў праз паведамленне ў Viber. Праз дзень пасля вяртання ў Беларусь Мікалая затрымалі дома пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках. Увесь арышт ён адбываў у віцебскім ізалятары, дзе для арыштаваных паводле «народных» артыкулаў створаны адмысловыя ўмовы. Былы арыштант распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследваюць ягоную сям'ю з палітычных матываў. У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме, 27 лютага, Мікалай атрымаў паведамленне ў Viber з РУУС. Яго апавясцілі, што ён павінен прыйсці ў пазначаны час на адрас упраўлення для разбіральніцтваў і складання пратаколу. Аднак у той час ён знаходзіўся ў замежжы, таму адказаў, што прыехаць не можа. Праз некалькі дзён яму прыйшла ўжо позва ў суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Пры гэтым ён не даваў тлумачэнні па справе, не быў азнаёмлены з пратаколам і, адпаведна, не падпісваў яго. Мікалай ізноў адказаў сакратару суддзі, што знаходзіцца не ў Беларусі і не зможа прыйсці ў прызначаны час — толькі праз 10 дзён.