Віктар Прусаў 25 красавіка 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынесеныя прысуды тром мясцовым жыхарам. 

Суддзя Алеся Осіпава прызнала палітзняволенага Віктара Прусава, Аляксея Гайшуна і Юрыя Бельскага вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і агучыла ім выракі: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма кожнаму. Менавіта такія тэрміны запрасіў пракурор.

Суддзя Алеся Осіпава
Суддзя Алеся Осіпава

Паколькі раней Віктар Прусаў быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса, шляхам складання пакаранняў ягоны канчатковы тэрмін — 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму

Крыніца: Траіх гамельчукоў асудзілі да 1,5 гадоў калоніі кожнага