ІЧУ на Акрэсціна — СІЗА-1 — СТ-8 Жодзіна — СІЗА-1 — СІЗА-6 Баранавічы — калонія «Воўчыя норы» — гэта маршрут палітзняволенага CEO-распрацоўшчыка стартапа MakeML Аляксея Караткова за амаль паўтара года. Яго затрымалі ў канцы жніўня 2020-га каля Чырвонага касцёла і арыштавалі на восем сутак. За гэты час у ягоным тэлефоне знайшлі фота і відэа з пратэстаў, за якія яму і выставілі абвінавачванне паводле двух «пратэсных» артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пасля гучнага суда Аляксея асудзілі да двух гадоў калоніі. Праграміст выйшаў на волю, цалкам адбыўшы ўвесь свой тэрмін, сёлета 10 сакавіка. Ён адразу пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы. Як прайшлі ягоныя паўтара года ў зняволенні, як ён даведаўся пра вайну і як яе ўспрынялі зняволеныя, ці варта маўчаць пра рэпрэсіі супраць блізкіх, што пісаць і чаго пазбягаць у лістах палітвязням — Аляксей распавёў «Вясне». Падчас пратэстаў у 2020 годзе Аляксея затрымлівалі ў адміністрацыйным парадку двойчы. Першы раз гэта адбылося 28 ліпеня каля будынка КДБ, калі там утварылася чарга з ахвотнікаў падаць хадайніцтва за змену меры стрымання Віктару Бабарыку. Тады Караткова адпусцілі без складання пратаколу. Другі раз яго затрымалі 27 жніўня на плошчы Незалежнасці, побач з Чырвоным касцёлам. Тады Аляксея арыштавалі на восем сутак, але на волю ён так і не выйшаў — яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Аляксей распавёў, як яго затрымлівалі і як ён зрабіўся фігурантам крымінальнай справы:

У Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім. Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 Вольга Маршаловіч (Сышчанка). Шкоду ад дзеянняў ацанілі на суму 647 рублёў 53 капейкі. Справу разглядала суддзя Анжаліка Казлова. 29 лістапада жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда — цяпер яна ў калоніі. Падрабязнасці справы і судовага працэсу сталі вядомыя толькі цяпер — распавядаем пра іх. Паводле версіі абвінавачвання, каля 20:35 2 верасня 2020 года Святлана Саўчанка ў раёне Новая Баравая, дзейнічаючы наўмысна, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, беспадстаўна, з хуліганскіх памкненняў, нанесла пластыкавым флагштокам не менш за чатыры удары па кузаве аўтамабіля Land Rover 0057 IX-7 белага колеру з чорным дахам, у выніку чаго пашкодзіла лакафарбавае пакрыццё пярэдняга левага крыла, накладкі пярэдняга левага крыла, корпуса левага люстэрка задняга віду, дзвярэй кіроўцы, ручкі ад дзвярэй кіроўцы і задніх левых пасажырскіх дзвярэй, а наогул пашкодзіла маёмасць пацярпелай Вольгі Сяргееўны Маршаловіч (Сышчанка) на агульную суму 647 рублёў 53 капейкі.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 28 красавіка 2022 г.

У Брэсце вынесены чарговы прысуд пра "справе Зельцара". Суддзя Святлана Крамянёўская прызнала палітвязня Уладзіміра Агіевіча вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На судзе пракурорка выкарыстоўвала фармулёўку "знішчаны" у дачыненні да загінулага Андрэя Зельцэра. 

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: grodno24.com 27 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста разглядзелі справу Паўла Фалькоўскага, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Судовае пасяджэнне ўзначаліла Марыя Аліферук.

Павел Сапелка. Фота: ПЦ "Вясна" Учора Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму. На думку дэпутатаў, гэта дапаможа "стрымліваць дэструктыўныя элементы" і дэманструе "рашучую барацьбу дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю". Сёння законапраект аб змене Крымінальнага кодэкса ў частцы прызначэння смяротнага пакарання быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы законапраект і расказвае, што з ім не так.

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

У судзе Кобрынскага раёна 25 лютага па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі Дзяніса Кісялёва. Пра прысуд брэсцкай "Вясне" стала вядома толькі цяпер. Жыхара Кобрына асудзілі да 1,5 гады "хіміі" за фота сярэдняга пальца на фоне тэлевізара з выступам Лукашэнкі ў навагоднюю ноч, якое ён размясціў у закрытым тэлеграм-чаце "Кобрын для жыцця Чат". Сустракаючы Новы год-2022, Дзяніс Кісялёў глядзеў па тэлевізары выступ Аляксандра Лукашэнкі. Мужчына вырашыў зрабіць фота і сфатаграфаваў "непрыстойны жэст" на яго фоне. Каля сямі гадзін раніцы 1 студзеня ён выклаў гэты здымак у тэлеграм-чаце "Кобрын для жыцця Чат", які з лістапада 2020 года з'яўляецца закрытым (патрапіць туды можна толькі па запрашэнні).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 28 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволенага айцішніка і стрыт-арт мастака (вядомага як Дзіма Dream) Дзмітрыя Падрэза паўтары месяцы таму асудзілі ў закрытым рэжыме да сямі гадоў зняволення. За перадачу дадзеных сілавікоў тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі" яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзмітрыя затрымалі 15 ліпеня мінулага году — тады сілавікі на вяроўках праз вакно ўварваліся ў кватэру айцішніка. Праваабаронцам “Вясны” ад яго былога сукамерніка стала вядома пра збіццё і здзекі з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіКа над палітвязнем падчас затрымання.  16 ліпеня ў тэлеграм-канале “ГУБОП” з’явілася відэа затрымання айцішніка за “сліў” дадзеных тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі". Як высветлілася, гэта быў Дзмітрый Падрэз. На запісе таксама ёсць кадры затрымання айцішніка: двое сілавікоў спусціліся з даху на вяроўках да яго вокнаў і праз іх уварваліся ў кватэру.