Перформанс у Віцебску. Скрыншот з відэа СК. У судзе Віцебскага раёна 25 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд над адразу дзесяцьмі палітзняволенымі — каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранецам, Андрэем Марачом, Данілам Чулем. Агулам, у гэтай справе фігуруе 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы крымінальнай справы складаюць 160 тамоў. Разглядаць гэтую гучную справу прызначылі суддзю Сяргея Хрыпача. «Вясна» распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў.

Аляксандр Пашкевіч. Фото: Reuters. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 15 красавіка вынес прысуд 34-гадоваму Аляксандру Пашкевічу, якога абвінавацілі ў арганізацыі або падрыўтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Віталь Мелех. Фота з сацыяльных сетак Суд Мазырскага раёна 14 красавіка вынес прысуд футбольнаму заўзятару Віталію Мелеху. Ён прызнаны вінаватым у «грубым парушэнні грамадскага парадку» і «гвалце ў адносінах супрацоўнікаў унутраных спраў».

У адным з судоў Мінска 22 красавіка вынесеныя два прысуды за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Палітзняволеныя Васіль Ярмоленка і ягоная сяброўка Таццяна Гацко былі прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў паслявыбарчых пратэстах 2020 года. Васіль Ярмоленка — гітарыст і кантрабасіст, былы артыст Беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў. Ён грае ў такіх гуртах, як Unia, «Голая Манашка», "Мутнаевока"

26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так узнік Праваабарончы цэнтр «Вясна». Цягам ужо 26 гадоў праваабаронцы «Вясны» абаранялі і працягваюць абараняць правы грамадзянаў і адстойваюць іх інтарэсы перад дзяржавай на нацыянальным і міжнародным узроўні. Але сямёра праваабаронцаў будуць сустракаць 26-годдзе «Вясны» за кратамі. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Камітэт па правах чалавека ААН 20 красавіка зарэгістраваў скаргу на Рэспубліку Беларусь двух грамадзянак, аднаго грамадзяніна Беларусі і трох грамадзян Украіны. З-за вайсковай атакі пяць з іх былі вымушаныя бегчы з Кіева і Харкава. На момант падачы скаргі заяўнікі і заяўніцы знаходзіліся ў чатырох гарадах Украіны. Па звестках украінскіх дзяржаўных асобаў, па трох з гэтых гарадоў наносіліся ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі. У скарзе сцвярджаецца, што Беларусь, дазволіўшы Расейскай Федэрацыі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю і інфраструктуру для актаў агрэсіі ў дачыненні да Украіны, парушыла сваё абавязацельства не падвяргаць заяўнікаў і заяўніц рызыцы адвольнага пазбаўлення жыцця і асабістай недатыкальнасці, рызыцы жорсткага абыходжання.

Настасся Даўгая У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў. Незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі, адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.

Кароткі відэакурс па правах чалавека пад назвай “Ведай і барані свае правы”, створаны камандай аднадумцаў і экспертаў, з’явіўся нядаўна на ютуб-канале “pravybarani”.

Дзяніс з маці і сястрычкай 8 гадоў таму 30-гадовага палітвязня Дзяніса Сальмановіча затрымалі паўгода назад. Яго назвалі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібер-партызан» і абвінавацілі ўжо мінімум паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 290, ч. 2 арт. 289 і ч. 2 арт. 130.