У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 5 і 6 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінскім раёне 5 траўня затрыманы Андрэй Задзяроўскі. Яго змясцілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны. 6 траўня над ім чакаецца суд.

Мужчыну затрымалі за выраз «Без Лукашэнкі!»

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне 48-гадовага жыхара Жабінкі.

Паведамляецца, што 19 красавіка ў Брэсце актывісты БРСМ «мітынгавалі супраць польскай хунты» і крычалі: «Мы гордимся, мы помним». Мужчына, праходзячы міма, выкрыкнуў: «Без Лукашэнкі!». Супраць яго распачалі крымінульную справу за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да трох гадоў калоніі.

ГУБАЗіК затрымаў TikTok-блогерку за антываенныя ролікі і ўдзел у пратэстах 2020 года

На профіль дзяўчыны падпісана 2485 чалавек, піша "Медыязона".

Палітвязня Міколу Дзядка змяшчалі ў ШІЗА на 9 сутак

Мікола Дзядок на акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота:
Мікола Дзядок на акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: "Радыё Свабода"

Палітзняволенага блогера і анархіста Міколая Дзядка ў канцы сакавіка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, адміністрацыя калонія працягвае знішчыць лісты, якія дасыдаюць палітвязню.

Цяпер стала вядома, што з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах:

«Позавчера вышел из ШИЗО. В прогулочном дворике спросил у соседней камеры, когда у нас библиотека – 6 суток, потом добавили еще 3 за аналогичное нарушение».

Але, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль ён выйдзе на дзевяць дзён пазней.

Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

У Баранавічах затрымалі карэспандэнта Intex-Press Юрыя Ганцарэвіча 

gancavech_03.jpeg
Юрый Ганцарэвіч

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы відэа з перамяшчэннем расійскай вайсковай тэхнікі.

Супраць Юрыя распачалі крымінальную справу па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) .

МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», дырэктаркай якога з'яўляецца Вольга Карач.

Палітвязня Віктара Бабарыку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА 

Віктар Бабарыка. Фота: @viktarbabarykaofficial
Віктар Бабарыка. Фота: @viktarbabarykaofficial

Палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар на 20 сутак.

Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб'яўлена адна вымова па надуманых прычынах.

Крыніца: Затрыманні і ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 5-6 траўня