- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў. Незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Ашмянаў Ягор Багдзевіч 7 чэрвеня прыступіў да адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 45.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што трох фігурантаў справы “Рабочага руху” Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае, азнаёмілі з пастановай аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Церухі палітвязню Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня распачынаецца разгляд крымінальнай справы над 33-гадовым мясцовым жыхаром Андреем Паднябенным. Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Андрэя абвінавачваюць па шэрагу цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Справу вёў КДБ. Яго вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і -чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Анатоль Сотнікаў. Андрэя затрымалі 5 лістапада 2021 года і змясцілі пад варту. Да 13 снежня ён быў у СІЗА КДБ у Мінску, потым яго перавялі ў СІЗА-1, а з 15 снежня Паднябенны знаходзіцца ў СІЗА-3. Пасля пераводу ў гомельскі СІЗА яго адразу змясцілі ў карцар, дзе ён правёў два тыдні.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Вілейскага раёна 7 чэрвеня вынесны прысуд жыхару Маладэчна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах прэзідэнта, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
- Катэгорыя: Вясна
Завяршылася следства па справе "светлагорскіх партызанаў", якіх абвінавачваюць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса "акт тэрарызму" за падпал рэлейнай шафы на беларускай чыгунцы. На гэтым тыдні справу перададуць у пракуратуру з далейшым накіраваннем у суд.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска на 7 чэрвеня прызначаны разгляд крымінальнай справы каардынатаркі "Лятучага ўніверсітэту", палітзняволенай Таццяны Вадалажскай, якую абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 7 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна распачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай журналісткі і галоўнай рэдактаркі газеты "Новы Час" Аксаны Колб. Яе абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Аксана два з паловай месяцы ўтрымліваецца за кратамі. Яе справу будзе разглядаць сумнавядомы суддзя Дзмітрый Карсюк. Нагадаем, раніцай 20 красавіка група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру, дзе жыве журналістка: яны паведамілі, што забіраюць жанчыну на допыт у Следчы камітэт, з якога яе так і не выпусцілі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваюцца штодзённыя рэпрэсіі супраць беларусаў, якія працягваюць выказваць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады, а таксама ўдзельнічаюць у антываенных акцыях пратэсту. Сілавікі затрымліваюць шматдзетных бацькоў, вядомых адвакатаў і нават святароў. У мінулым месяцы за краты закідвалі за «экстрэмісцкія» татуіроўкі, аркушы паперы на вокнах у блакітна-жоўтых колерах, падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і бел-чырвона-белую сімволіку. Праваабаронцам вядома мінімум пра 263 затрыманні ў траўні. Беларускія суддзі за месяц разглядзелі больш за 90 адміністрацыйных справаў. Яны прызначылі 42 штрафы і 43 адміністрацыйныя арышты. Таксама вядома, што суды спынілі пяць адміністрацыйных справаў праз сканчэнне тэрмінаў. «Вясна назірае» склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў траўні. У Баранавічах 1 траўня затрымалі мужчыну за «пікетаванне на сваёй старонцы ў «Вконтакте» фотаздымкамі людзей, якія трымаюць бел-чырвона-белыя палотнішчы». За гэта «правапарушэнне» ў баранавіцкім РАУСе на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет). Згодна з матэрыяламі справы, міліцыянты знайшлі на яго старонцы 14 фотаздымкаў, сярод якіх ёсць і фота самога мужчыны са сцягам у руках. Суддзя Аксана Копач прызнала яго вінаватым і арыштавала на 7 сутак.