Павел Кучынскі. У судзе Вілейскага раёна 7 чэрвеня вынесны прысуд жыхару Маладэчна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах прэзідэнта, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Справу разглядаў суддзя Канстанцін Калядаў, дзяржабвінаваўца – намеснік пракурора раёна Андрэй Жукоўскі.

Кучынскага абвінавацілі па 5 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 389 Крымінальнага кодэкса (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады);
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса (абраза суддзі або народнага засядацеля).

Палітзняволенага Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня 2022 года і да суда змясцілі ў Следчую турму ў Жодзіна, пры гэтым ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака.

Кучынскі - каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на імшу ў маладэчанскі касцёл. Вялікае захапленне маладога чалавека — гэта музыка. Ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.

Больш дзесятка абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім

Больш дзесятка абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім.

Сёння быў вынесены прысуд:

за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

за абразу суддзі – артышт тэрмінам на 3 месяцы;

за абразу прадстаўніка ўлады – адзін год і штраф у памеры 100 базавых велічынь;

за пагрозу прымянення гвалту супраць супрацоўніка міліцыі – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

за пагрозу ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля – два гады пазбаўлення волі.

Прызначыць канчатковае пакаранне па сукупнасці артыкулаў шляхам частковага накладання пакаранняў у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць год у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама Кучынскі павінен выплаціць матэрыяльную кампенсацыя маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіма Прыгару ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладэчанскага раёна Генадзю Філістовічу 1000 рублёў.

Крыніца: Вынесены суровы прысуд жыхару Маладэчна з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі